Партыя БНФ » Гародня: прадказальны разгляд скаргі ў абласным судзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гародня: прадказальны разгляд скаргі ў абласным судзе

Дададзена 23.01.2020 5:36:59 | 503 праглядаў

Гарадзенскі абласны суд у асобе суддзі Уладзіміра Яўхута не задаволіў скаргу намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Сранчукова на пастанову суддзі Кастрычніцкага раёну Гародні.

Хвілін 7 суддзі спатрэбілася для “разгляду” скаргі, пасля чаго чалавек у мантыі пайшоў “раіцца”. Выйшаўшы праз 20 хвілін, суддзя Яўхута пацвердзіў першасную пастанову суда Кастрычніцкага раёну Гародні.

Нагадаем, што ў ліку іншых Вадзім Саранчукоў быў затрыманы 20 снежня міліцыянтамі і ў той жа дзень судом Кастрычніцкага раёну (суддзя Руслан Хіхол) засуджаны два 25 базавых велічынь штрафу за ўдзел у акцыі за назалежнасць Беларусі. Гэтая акцыя адбылася ў Гародні 15 снежня мінулага году.

s4На думку Вадзіма Саранчукова, абласны суд – гэта фармальная інстанцыя:

– Абсалютна прагназаваны вынік. Ніякай адмены ад абласнога суду мы не чакалі, нягледзячы на ўсе аргументы, нягледзячы на абгрунтаванне таго, што сапраўды мой абавязак як грамадзяніна неадкладна ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах па абароне незалежнасці. Гэты абавязак на мяне ўскладзены Канстытуцыяй. Акрамя літары закона, ёсць таксама дух гэтага закона, і гэты дух як раз такі і абавязваў мяне да тых дзеянняў, якія я зрабіў.

Прадстаўнік Праваабарончага цэнтра „Вясна” Віктар Сазонаў здзіўлены тымі мерамі бяспекі, якія адбыліся з боку міліцыянтаў перед судовым паседжаннем:

– У людзей не вытрымліваюць нервы, і на мінулым судзе мы бачылі, што Мікалай Салянік ужо ў адчаі. Яго многа разоў у мінулым годзе судзілі, штрафавалі. Ён не дамогся ніякага перагляду ягонай справы ў абласных судах. І чалавек ідзе на крайнія меры. Ён звяртае на сябе ўвагу ўжо пратэстнымі рэчамі. І зразумела, у людзей усё больш будуць не вытрымліваць нервы. І ўсё больш суддзі будуць, як плотам, абагароджваць сябе ахоўнікамі. Але ж некалі і ў ахоўнікаў нервы не вытрымаюць.

Грамадскія актывісты з Гародні нагадваюць, што дапамагчы рублём рэпрэсаваным за акцыю 15 снежня можна праз адмысловую талаку на сайце моламола, дзе збіраюцца грошы.

s3

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.