Партыя БНФ » Апазыцыя прадставіла працэдуру вызначэньня адзінага кандыдата
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазыцыя прадставіла працэдуру вызначэньня адзінага кандыдата

Дададзена 27.01.2020 10:12:58 | 552 праглядаў

Пяць апазыцыйных партый заявілі на супольнай прэс-канфэрэнцыі, што дамовіліся вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкія выбары. Гэта Рух «За свабоду», БХД, БСДП (Грамада), Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

Яны заявілі аб пачатку працэдуры выбару адзінага кандыдата, у якой можа паўдзельнічаць любы ахвочы грамадзянін Беларусі па ўсёй краіне. У выніку адзінага аб’явіць Кангрэс дэмакратычных сілаў – паведамляе Радыё Свабода.

Выбары кандыдатуры пройдуць з дапамогай праймэрыз. Агульны кандыдат будзе выбраны паводле 4-х складнікаў з сыстэмай балаў: галасаваньня падчас паездак у рэгіёнах (30 балаў), галасаваньня ў інтэрнэце (30 балаў), галасаваньня на выніковым Кангрэсе дэмсілаў (30 балаў). Яшчэ 10 балаў падтрымкі разьмяркуюць паміж удзельнікамі структуры, якія арганізуюць працэдуру.

Да «адзінага» будзе шэсьць патрабаваньняў:

  • выступаць за незалежную Беларусь і супраць дыктатуры,
  • за абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзян,
  • за выхад Беларусі з АДКБ,
  • скасаваньне дамовы аб «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі і вывад замежных вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі,
  • за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры,
  • за добрасуседзкія раўнапраўныя стасункі з ЭЗ, ЗША, Расеяй і іншымі краінамі.

Адзіны кандыдат таксама мусіць лічыць недапушчальным умяшаньне вонкавых сілаў ва ўнутраныя справы Беларусі.

oJ2sliketro

Пасьля абраньня адзіным кандыдатам з палітыкам будзе падпісана пагадненьне.

Кожны з удзельнікаў праймэрыз мусіць зрабіць грашовы ўнёсак 500 эўра для іх арганізацыі.

Дадатковыя шэсьць крытэраў да адзінага кандыдата, які ўжо прайшоў праймэрыз:

  • выступае за сьвецкую дзяржаву, паважае правы вернікаў, не выступае з заявамі, якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям’ю і грамадзтва;
  • прымае на сябе абавязак неадкладна пасьля перамогі правесьці канстытуцыйную рэформу цягам 4 месяцаў, свабодныя парлямэнцкія выбары;
  • падтрымлівае палажэньні Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека;
  • у выпадку выбраньня бярэ на сябе абавязаньне правесьці рэформы выбарчага заканадаўства і не вылучацца на другі тэрмін;
  • лічыць, што Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і яго ўдзел у выбарах незаконны;
  • падпісвае і выконвае дэклярацыю крытэраў з моманту выбраньня.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі прапанаваў як адзінага Паўла Севярынца і заклікаў астатніх падтрымаць гэтую кандыдатуру.

Пра сваё жаданьне ўдзельнічаць у выбарах раней абвясьцілі лідар руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Павал Севярынец, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама актывістка БХД Вольга Кавалькова.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году.

Каляндар працэдуры вызначэння адзінага кандыдата:

  • Да 2 лютага плянуюць стварыць штаб праймэрыз.
  • Заяўкі на ўдзел у працэдуры будуць прымаць з 3 па 16 лютага. Іх разгледзяць да 3 сакавіка.
  • З 22 лютага да 1 чэрвеня створаць ініцыятыўную групу адзінага кандыдата.
  • З 4 сакавіка да 14 траўня правядуць праймэрыз у рэгіёнах.
  • Онлайн-галасаваньне пройдзе з 4 сакавіка да 30 красавіка.
  • Галасаваньне арганізацый за адзінага кандыдата адбудзецца з 1 да 14 траўня.
  • Кангрэс дэмсілаў, на якім аб’явяць імя адзінага, плянуюць правесьці з 15 да 30 траўня.
  • На Кангрэсе будзе па сто дэлегатаў ад кожнага кандыдата.

00317DE3-7D58-4194-9398-CD96779511AD_w1023_r1_s

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.