Партыя БНФ » За пратэсты супраць “інтэграцыі” асудзілі сябра БНФ Іллю Дабратвора: цяпер за акцыю 20 снежня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


За пратэсты супраць “інтэграцыі” асудзілі сябра БНФ Іллю Дабратвора: цяпер за акцыю 20 снежня

Дададзена 29.01.2020 12:01:29 | 501 праглядаў

У судзе Мінскага раёна 28 студзеня была разгледжаная адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня – паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Дабратвор (3)Пратакол правапарушэння складзены паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП. Справу разглядае суддзя Павел Жэчка.

Сведкамі з боку міліцыі выступаюць Максім Палякоў і Кашынскі Дзяніс.

Дабратвор хадайнічае аб вядзенні працэсу па-беларуску. Аднак суддзя спасылаецца, што ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы і адмаўляе ў хадайніцтве.

З матэрыялаў справы вынікае, што пратаколы перарабляліся і справа прыпынялася па прычыне немагчымасці ўстанавіць месцазнаходжанне Дабратвора.

Сам Дабратвор заяўляе, што  не з’яўляўся ўдзельнікам акцыі, а працаваў там у якасці журналіста. Віну не прызнае.

“на такіх мерапрыемствах я працую журналістам пастаянна. За апошнія 5 гадоў не прапусціў ніводнага. Я пазначыў сябе бейджам “прэса”, – заяўляе ён.

Таксама спасылаецца на тое, што ў яго на выхаванні пяцёра дзяцей.

“Неяк пазначаны быў Дабратвор?” – апытвае суддзя сведку Кашынскага.

“Не, ніякіх сцягоў на ім не было”.

“А іншыя абазначэнні? Нейкія бэйджы”, – удакладняе суддзя.

“Не было”.

Тады Дабратвор апранае куртку і бейдж, пытаецца ў сведкі, ці так ён выглядаў?

“Куртка па-мойму гэтая, а бэйджа не памятаю”.

Cуддзя апытвае амапаўца Максіма Палякова.

Ён кажа, што нейкіх плакатаў ці сцягоў у Дабратвора не бачыў.

“Наконт лозунгаў не магу дакладна сказаць, натоўп пастаянна выкрыкваў, а ён – не ведаю”.

Суд пераходзіць да даследавання матэрыялаў справы.

Праглядаецца аператыўнае відэа.

Дабратвор лічыць, што відэазапіс пацвярджае словы сведкаў. Бо на ім няма флагаў, ён там здымае (то бок быў там у якасці журналіста).

Суддзя пытае, ці меў Дабратвор на акцыі пасведчанне журналіста СМІ. Той кажа, што меў.

Абвяшчаецца перапынак да 11 гадзін для прыняцця рашэння.

Выносіцца пастанова – за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве штраф у памеры 10 базавых велічынь (270 рублёў).

 


Першы штраф  Ілля Дабратвор атрымаў за ўдзел у акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у памеры 30 базавых велічынь.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на канал https://t.me/viasna96

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.