Партыя БНФ » У Шклове пачалі судзіць лідэра БНФ: працяг працэсу – 10 лютага
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Шклове пачалі судзіць лідэра БНФ: працяг працэсу – 10 лютага

Дададзена 28.01.2020 9:03:01 | 518 праглядаў

Суддзя Шклоўскага раённага суда Святлана Баранцава 28 студзеня распачала разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Рыгор Кастусёў - Партыя БНФЗгодна з матэрыяламі справы, палітык парушыў закон аб масавых мерапрыемствах (ч.1. арт. 23.34 КаАП), калі прыняў удзел у несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 20 снежня.

З самага пачатку спадар Кастусёў хадайнічаў аб дазволе фота-відэаздымкі і вядзенні працэсу на беларускай мове. Суддзя задаволіла пажаданні палітыка, праўда, забараніўшы фатаграфаваць сябе.

Падчас паседжання кіраўнік БНФ пацвердзіў, што ён удзельнічаў у пратэстнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 20 снежня. Пры гэтым ён адзначыў, што нічога супрацьзаконнага не рабіў.

– Наша Канстытуцыя і розныя міжнародныя дамовы, якія ратыфікавала Беларусь, дазваляюць мне, як і любому грамадзяніну нашай краіны, мірна ўдзельнічаць любым спосабам у абсалютна любых мірных масавых мерапрыемствах, як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных, але не парушаючы забаронаў, якія устаноўленыя арт.23 Канстытуцыі і арт.21 і п.3 арт.19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, – заявіў Кастусёў.

Ён удакладніў, што сваім удзелам у масавым мерапрыемстве ён нікому не перашкодзіў і не нёс ніякай пагрозы грамадзкаму парадку.

Акрамя таго, ён звярнуў увагу на тое, што фатаграфія з матэрыялаў справы, на якой ён нібыта знаходзіцца на плошчы Незалежнасці – адзін з доказаў ягонай вінаватасці, – была зробленая цалкам у іншым месцы і ў іншы час.

Кастусёў выказаў здзіўленне, чаму на працэсе няма сведак яго ўдзелу ў акцыі пратэсту – супрацоўнікаў міліцыі, якія ў наступным напісалі пра палітыка ў сваіх рапартах. Ён хадайнічаў аб іх выкліку ў суд і наступным апытанні, з чым пагадзілася суддзя Баранцава. У пасяджэнні зроблены перапынак да 10 лютага – паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт mspring.online

Агулам за мірныя пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй ўлады аштрафавалі беларусаў  больш, чым на 100 тысяч рублёў (каля. 50 тыс USD).

Грамадзянская супольнасць арганізавала збор сродкаў для пацярпелых ад рэпрэсій – BY_help.

Гарадзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help — збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасці, што адбыліся ў Гародні. Падтрымаць рэпрэсаваных гродзенцаў можна на адмысловай старонцы кампаніі, — https://molamola.by/cmp/dDr .

Калі вы хочаце дапамагчы рэпрэсаваным, зрабіць гэта можна націснуўшы на малюнак унізе.

ну вы же сами все понимаете

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.