Партыя БНФ » Пайшоў з жыцьця Зьміцер Шэвель
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пайшоў з жыцьця Зьміцер Шэвель

Дададзена 31.01.2020 12:08:17 | 545 праглядаў

30 студзеня ў Торуні памёр актывіст БНФ, была сябра Сойму і кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі Партыі Зміцер Шэвель, які цягам дзвюх тыдняў быў у непрытомнасці пасля інсульту.

Пра гэта са спасылкай на жонку нябожчыка паведаміў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: «Зміцер Шэвель памёр сёння раніцай. Партыя БНФ, усе мы згубілі сапраўднага змагара за нашую краіну, за нашую Беларусь. Цяжка, нават, усведамляць, што Змітра больш не будзе з намі», – напісаў Рыгор Кастусёў.

15 студзеня ў Змітра Шэвеля здарыўся інсульт. У торуньскім шпіталі была яму зрабілі аперацыю, пасля якой пацыент знаходзіўся ў непрытомным цяжкім стане.

12108997_198655740467287_7995954958501843684_nЗміцер Шэвель (51 год) – актывіст Беларускага Народнага Фронту і незалежнага прафсаюза РЭП з Лагойску. Зміцер Шэвель працаваў у лагойскім прадпрыемстве «Мінаўта» трынаццаць год на пасадах наладчыка станкоў з праграмным кіраваннем, кантрольнага майстра, начальніка вытворча-дыспэтчарскага бюро, мэнэджара па пэрсанале і сыстэмным адміністратарам. Парушэнняў дысцыпліны і нараканняў па працы ад кіраўніцтва ня меў. Але доўгі час на яго чыніўся ціск па месцы працы ў сувязі з яго грамадскай актыўнасцю. Сп. Шэвель удзельнічаў ва палітычных кампаніях, што ладзіліся ў Лагойску: зьбіраў подпісы за кандыдатаў у прэзыдэнты, вылучаўся кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета, быў назіральнікам на выбарах, неаднаразова быў затрыманы і пакараны штрафам за ўдзел у акцыях пратэсту. Пасля адной з палітычных акцыяў ён быў звольнены з працы ў Беларусі па выразна палітычных матывах і вымушаны шукаць працу за мяжой.

Падрабязнасці ціску на працоўным месцы і звальнення Зміцера адлюстраваныя на старонках незалежнай прэсы і ў правабаронцаў:
Новы Час:  Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы
Свободные новости: Уволить с работы? Легко!
Праваабарончы цэнтр “Вясна”: Сябра Партыі БНФ Зьміцер Шэвель вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах з-за ціску выканкаму на кіраўніка прадпрыемства, дзе ён працуе
Радыё Свабода: Звальненьні перад выбарамі

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.