Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: “Тэма правоў чалавека павінна гучаць ў дыялогу з ЗША”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: “Тэма правоў чалавека павінна гучаць ў дыялогу з ЗША”

Дададзена 01.02.2020 3:12:23 | 479 праглядаў

У Менск прыляцеў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Напярэдадні амерыканскай дэлегацыі былі перададзеныя просьбы беларускай апазіцыі пра пэўныя тэмы, якія варта ўздымаць пры перамовах з прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Макеем.

usa belarusУ сваім звароце да дзяржсакратара ЗША апазіцыйныя палітыкі звярнулі ўвагу на важнасць сумленных выбараў і заклікалі яго памятаць пра абавязкі Вашынгтона паводле Будапэшцкага Мемарандуму. Тэкст падпісалі старшыня АГП Мікалай Казлоў, старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук, старшыня БСДП Ігар Барысаў, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Павал Севярынец, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.  Калектыўны зварот быў перададзены праз амбасаду ЗША ў Менску.

“Важна пачуць ад афіцыйных прадстаўнікоў ЗША, што Вашынгтон гатовы абмяркоўваць гарантыі бясьпекі Беларусі з усімі зацікаўленымі бакамі. Такое пасланьне асабліва актуальнае на фоне трагічных падзеяў ва Ўкраіне, і пагрозаў сувэрэнітэту Беларусі з боку Расеі. Да новых рызыкаў у тым ліку адносім і будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якую разглядаем як інструмэнт узмацненьня энэргетычнай залежнасьці ад Масквы” – гаворыцца ў супольным звароце апазыцыйных партыяў.

Аляксей Янукевіч Красавік 2017Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што актывісты, такія як блогер Зміцер Казлоў, палітыкі Алена Талстая, Павел Севярынец і іншыя былі адпушчаныя з ізалятараў раней за прысуджаны ім тэрмін акурат у сувязі з візітам Пампеа:

– Тое, што Павел Севярынец ды іншыя ўдзельнікі акцый пратэсту за якімі засталіся яшчэ прысуджаныя суткі, зараз на волі, я перакананы, што ўсё гэта звязана з візітам Пампеа. На вялікі жаль ёсць вялікая верагоднасць, што пасля яго адлёту судовыя пастановы будуць прыведзены ў выкананне і беларускія патрыёты зноў апынуцца за кратамі.

Самым важным зараз з’яўляецца нармалізацыя адносінаў са Злучанымі Штатамі, абмен амбасадарамі. Гэта дазволіць рэзка зменшыць ціск на Беларусь:

– Тэма правоў чалавека павінна гучаць, я перакананы яна будзе гучаць. Абмен амбасадарамі і супрацоўніцтва ў галіне бяспекі, у вайсковай галіне, эканамічнае супрацоўніцтва паміж злучанымі штатамі, я думаю гэта тое, што сапраўды патрэбна дзеля пэўнай нейтралізацыі ціску з боку Крамля.

Майк Пампеа прыбыў ў Беларусь з Украіны, у якой знаходзіўся з візітам 31-га студзеня, а пасля Менску шлях дзяржсакратара ЗША будзе пралягаць у Казахстан – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Майк Пампеа 1 лютага ў Менску сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці — праваабаронцам Алесем Бяляцкім, старшынём офіса па правах людзей з інваліднасьцю Сяргеем Драздоўскім, страшынём Беларускага хэльсынскага камітэту Алегам Гулакам і старшынёй Таварыства беларускай мовы Аленай Анісім.  Раней Майк Пампэо сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў краіны Ўладзімерам Макеем.

„Спадзяюся, што зможам далей развіваць нашы адносіны ў галіне iнвестыцый. А таксама стварыць магчымасці для таго, каб у Беларусі быў суверэнітэт і незалежнасць. У вас працяглая гісторыя з Расеяй. Але мы не гаворым пра выбар паміж намі і імі, мы гаворым аб дыпламатычных адносінах”, – заявіў дзяржсакратар ЗША, паведамляе БелаПАН.

Пампеа выказаў занепакоенасць у пытанні захавання правоў чалавека ў Беларусі і заявіў, што ЗША „будуць працягваць прасоўваць рэформы для абароны правоў людзей”.

«ЗША хоча дапамагчы Беларусі пабудаваць сувэрэнную краіну. Нашы вытворцы энэргетыкі гатовыя паставіць 100% нафты, якая вам патрэбная па канкурэнтных цэнах. Мы найбуйнейшы ў сьвеце выробнік нафты і ўсё, што вам трэба зрабіць — гэта сказаць», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Паводле Пампеа, ЗША «цалкам падтрымліваюць жаданьне Беларусі рабіць свой выбар, заключаць свае ўласныя партнэрствы і адыгрываць канструктыўную ролю ў рэгіёне».

«Ніхто ня мусіць прымушаць вашу краіну залежыць ад ніякіх партнэраў у інтарэсах вашага дабрабыту ці бясьпекі. Спадзяюся, што гэты год будзе найлепшы ў гісторыі нашых стасункаў», — сказаў дзяржсакратар ЗША.

Пампеа сказаў, што абмеркаваў з Лукашэнкам неабходнасьць стварыць больш простыя ўмовы для прыходу на беларускі рынак амэрыканскіх бізнэсаў, адзначыў важнасьць далучэньня Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, разьвіцьцё прыватнага сэктару і прававыя рэформы, якія «дапамогуць Беларусь рэалізаваць гандлёвы патэнцыял і ўзмацніць сувэрэнітэт» – паведамляе Радыё Свабода.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.