Партыя БНФ » Ад Вітаўта да Пятрухіна: якіх помнікаў не хапае ў Берасці?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ад Вітаўта да Пятрухіна: якіх помнікаў не хапае ў Берасці?

Дададзена 02.02.2020 12:08:04 | 279 праглядаў

„Помнік якому беларускаму дзеячу, на ваш погляд, варта было б паставіць у Берасці? Каб не адставаць ад Віцебску, Ліды і інш”.

БерасьцеЗ такім пытаннем да карыстальнікаў Facebook звярнуўся старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Вось што думаюць самі берасцейцы на гэты конт:

– Па-мойму тут увогуле мала помнікаў гістарычным персонам, якія звязаныя з Берасцем. Ведаю, што князь Вітаўт ёсць на помніку тысячагоддзя, ну і Адам Міцкевіч. Беларусам, якія праславілі нашу зямлю, няма помнікаў. То бок тут можна розных людзей браць, калі ўзяць савецкую Беларусь, то адразу прыходзіць на памяць наш пісьменнік Уладзімір Калеснік. Часоў Рэчы Паспалітай я лічу, што Ягайла павінен быць. Можа быць сапраўды помнік Грунвальдскай бітве, дзе Ягайла і князь Вітаўт разам былі.

– Вітаўту, але не толькі на гэтым помніку, а асобна, каб быў. Мне ён падабаецца найбольш.

– На маю думку Леў Сапега.

За пяць дзён апытання пад допісам з’явіліся ўжо больш 120-ці каментароў з дзясяткамі прапановаў – паведамляе Радыё Рацыя. Гучалі прозвішчы гістарычных асобаў такіх як Тэдэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі і іншыя, так і сучаснікаў такіх як блогер Сяргей Пятрухін. Далучыцца да дыскусіі можна на старонцы Дзмітрыя Шыманскага ў Facebook.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.