Партыя БНФ » На украінска-беларускай мяжы затрымалі машыну з лідэрам БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На украінска-беларускай мяжы затрымалі машыну з лідэрам БНФ

Дададзена 08.02.2020 8:12:43 | 344 праглядаў

8 лютага машыну зь беларускай дэлегацыяй, што вярталася ў Беларусь з канфэрэнцыі «Гібрыдная вайна РФ супраць Беларусі», якая адбылася ў Кіеве, затрымалі на украінска-беларускай мяжы. Беларускія памежнікі і мытнікі пратрымалі палітыкаў на памежным пераходзе «Новая Гута» больш чым чатыры гадзіны.

У машыне знаходзіліся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Ігар Лялькоў і два актывісты руху салідарнасьці «Разам».

Пра затрыманне паведаміла ў фэйсбуку Алена Талстая.

«Завезлі нас у бокс. У боксе высадзілі ўсіх з машыны. Наша машына стаіць у раёне пад’ёмніка. Прыняслі люстэрка, падсоўваюць пад ніз. Мы стаім побач з машынай — я, Ігар Лялькоў, дзяўчына адна. Пад канвоем нас па чарзе вадзілі ў прыбіральню. Нічога не кажуць», — распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» Рыгор Кастусёў, адзначыўшы, што цягнецца ўся працэдура ўжо больш за гадзіну, і памежнікі сфатаграфавалі праграму канферэнцыі.

Падставай для затрымання стала знаходжанне ў машыне праграмкі VII Бандэраўскіх чытанняў, якія сёння мусяць скончыцца ў Кіеўскай гарадской Радзе – паведамляе сайт Наша Ніва.

-1-as45l«Сёньня мы яшчэ былі запрошаныя ўкраінскім бокам на „Бандэраўскія чытаньні“», — сказаў Радыё Свабода Рыгор Кастусёў па тэлефоне. — Украінскую мяжу мы перайшлі без пытаньняў, а на беларускім баку ў нас знайшлі праграмкі гэтых мерапрыемстваў і ня могуць разабрацца, што з намі зрабіць».

Мытнікі сказалі Рыгору Кастусёву, што матэрыялы канфэрэцыі і чытаньняў, якія яны знайшлі ў машыне, «паслалі на экспэртызу ў Гомель». Якая экспертыза і што там будуць правяраць, ён не сказаў, слова «экстрэмізм» ад дзяржслужбоўцы не гучала  – удакладніў Рыгор Кастусёў у камэнтары парталу TUT.BY.

Аўтамабіль супрацоўнікі мытні дагледзелі і перадалі затрыманым акт агляду. У ім апісаны ўсе друкаваныя матэрыялы, знойдзеныя ў машыне: брашуры, некалькі заяваў руху салідарнасці «Разам», рэзалюцыя мітынгу, які прайшоў у Мінску 8 снежня мінулага года.

«Ніякіх іншых тавараў у ходзе надгляду, у тым ліку тавараў, забароненых і (або) абмежаваных у перамяшчэнні праз мытную мяжу ЕАЭС, не выяўлена», – сказана ў акце дагляду.

Пасьля чатырох гадзінаў затрыманьня палітыкаў вызвалілі і яны працягнулі шлях па тэрыторыі Беларусі.

-8-bc25x

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Люты 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.