Партыя БНФ » 10 лютага ў Шклове будуць судзіць старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


10 лютага ў Шклове будуць судзіць старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 09.02.2020 1:15:38 | 496 праглядаў

10 лютага ў Шклове працягнецца адміністрацыйны судовы працэс па справе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, якога абвінавачваюць у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў (ч.1. арт. 23.34 КаАП).

Разгляд справы прызначаны на 10.00 у судзе Шклоўскага раёну (Шклоў, вул.Фабрычная, д.2а, каб.3. тэл. 8 02239 32 457), суддзя – Святлана Баранцава.

kastusiouНагадаем, што падставай для прыцягненьня старшыні Партыі БНФ да адміністрацыйнай адказнасьці стаў удзел палітыка ў сьнежаньскіх акцыях у абарону незалежнасьці і супраць пагрозаў “гібрыднай інтэграцыі” з боку Расеі.

Першае пасяджэньне па гэтай справе прайшло 28 студзеня, аднак тады Рыгор Кастусёў заявіў нязгоду з абвінавачаньнем, якое грунтавалася адно толькі на адміністрацыйным пратаколе, у суд нават не былі выкліканыя сьведкі-міліцыянты, на чыіх сьведчаннях была заснаваная справа. Палітык удакладніў, што сваім удзелам у масавым мерапрыемстве ён рэалізоўваў сваё канстытуцыйнае права на мірны пратэст, і пры гэтым не стварыў ніякай пагрозы грамадзкаму парадку. На гэтай падставе Рыгор Кастусёў заявіў хадайніцтва пра выклік у суд сьведак-міліцыянтаў – яно было задаволенае і працяг працэсу прызначаны на 10 лютага.

Невядома, ці з’явяцца ў шклоўскі суд менскія міліцыянты, на чыіх сьведчаннях пабудаванае абвінавачаньне супраць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Сам старшыня Партыі БНФ напярэдадні працягу судовага працэсу быў затрыманы на мяжы: мытнікі правялі праверку друкаваных матэрыялаў, з якімі Рыгор Кастусёў вяртаўся з канфэрэнцыі ў Кіеве. У выніку некаторыя з матэрыялаў кіеўскай канфэрэнцыі пра пагрозы расейскай агрэсіі супраць Беларусі былі забраныя для правядзеньня экспэртызы.

Агулам за мірныя пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй ўлады аштрафавалі беларусаў больш, чым на 100 тысяч рублёў (каля. 50 тыс USD).

Грамадзянская супольнасьць арганізавала збор сродкаў для пацярпелых ад рэпрэсій – BY_help.

Гарадзенскія актывісты стварылі свой аналаг by_help — збор дапамогі рэпрэсаваным за акцыі ў падтрымку Незалежнасьці, што адбыліся ў Гародні. Падтрымаць рэпрэсаваных гродзенцаў можна на адмысловай старонцы кампаніі, — https://molamola.by/cmp/dDr .

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.