Партыя БНФ » За акцыю супраць «інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


За акцыю супраць «інтэграцыі» Кастусёва пакаралі штрафам

Дададзена 10.02.2020 4:53:25 | 626 праглядаў

10 лютага суд Шклоўскага раёну разгледзеў адміністрацыйную справу лідэра Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

За ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі» у Менску летась 20 сьнежня судзьдзя Сьвятлана Баранцава пакарала палітыка штрафам у памеры 810 рублёў.

Рыгор Кастусёў 2020Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода Рыгор Кастусёў, працэс пачаўся яшчэ ў мінулым годзе 28 сьнежня, але некалькі разоў пераносіўся праз адсутнасьць сьведкаў. Партыйны функцыянэр спадзяваўся, што, як і ў выпадку зь Вячаславам Сіўчыкам, справа будзе спыненая за тэрмінам даўнасьці правапарушэньня.

Аднак гэтым разам была наладжаная скайп-сувязь зь Менскам. Міліцыянты-сьведкі пацьвердзілі, што бачылі абвінавачанага падчас несанкцыянаванай акцыі, удзельнікі якой былі папярэджаныя пра яе незаконнасьць. Вырак суду — 30 базавых велічыняў.

IMG_0471

IMG_0474

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.