Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў уручыў Адзе Райчонак мэдаль да стагоддзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў уручыў Адзе Райчонак мэдаль да стагоддзя БНР

Дададзена 24.02.2020 2:02:50 | 307 праглядаў

У мястэчку Глыбокае медалём да 100-годдзя БНР узнагародзілі грамадскую дзяячку Аду Райчонак з Шаркоўшчыны. На даручэнне Рады БНР уручыў медаль кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

medal_rajchonak_12Таксама павіншаваць спадарыню Аду разам з ім прыехаў намеснік старшыні партыі Аляксей Янукевіч і сябра Сойму БНФ Андрэй Саротнік. Акрамя медаля Адзе Райчонак падаравалі і альбом “БНР-100”, які на сваіх старонках распавядае пра святкаванне 100-гадовага юбілею ў Беларусі і замежжы.

Паводле Ады Райчонак, так сталася, што ў сувязі са станам здароўя яна не змагла наведаць Вільню падчас перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага, калі ўручалі медалі. Але для яе вялікі гонар атрымаць гэты медаль і на беларускай зямлі:

lCox4rDSjlo– Гэта вельмі вялікая для мяне ўзнагарода, самая вялікая, якія ў мяне былі на працягу ўсяго майго працоўнага жыцця. Я нават не паверыла сваім вачам, калі ўбачыла сваё прозвішча ў інтэрнэце. Мне ўсё здавалася, што мне даюць авансам. Усе ўзнагароды даюць авансам, каб я яшчэ працавала. Для мяне гэта вялікі-вялікі дзень у маім жыцці. Пэўна я буду памятаць яго да скону.

- перадае словы спадарыні Райчонак Беларускае Радыё Рацыя.

Як кажа старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, тое, што Ада Эльеўна атрымала гэтую ўзнагароду, для яго больш прыемней, чым яго асабістая ўзнагарода:

– Тое, што Ада Райчонак атрымала і я ўручыў гэтую узнагароду, для мяне гэта і гонар, і давер ад Рады і іншыя станоўчыя ўспрыняцці, эмоцыі. А Адзе Райчонак хацелася б пажадаць, каб у яе хапіла эмоцый і духу і здароўя на яшчэ большыя здзяйсненні, бо мы ведаем яе заслугі перад Беларуссю.

Медаль да 100-годдзя БНР заснавала Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна ўручаецца за заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 года, у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Агулам гэтым медалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа.

medal_rajchonak_1

medal_rajchonak_2

medal_rajchonak_3

1

medal_rajchonak_8

medal_rajchonak_5

medal_rajchonak_14

medal_rajchonak_11

Мэдалі 100 гадоў БНР

Сакавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.