Партыя БНФ » Кандыдаты на адзінага пачынаюць паездкі па рэгіёнах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдаты на адзінага пачынаюць паездкі па рэгіёнах

Дададзена 27.02.2020 12:08:19 | 1,424 праглядаў

Штаб па вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары распрацаваў і зацвердзіў графік паездак па рэгіёнах 6 кандыдатаў, што бяруць удзел у першым этапе Народнага галасавання (праймерыз).

Кандыдаты 2020Згодна з графікам кампаніі абрання адзінага кандыдата правядзенне сустрэчаў у рэгіёнах і народнае галасаванне запланавана на перыяд з 4 сакавіка па 15 траўня. Савет вырашыў ладзіць паездкі па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях, распавёў кіраўнік арганізацыйнага аддзелу штаба Віктар Янчурэвіч.

«Сыходзячы з гэтага, былі складзены маршруты на 10 тыдняў. Першы дзень для сустрэчаў выпадае на пятніцу 6 сакавіка. Шляхам лёсавання быў абраны маршрут, ў якім на пятніцу запланаваны сход ў Гарадку. З яго і пачнецца Народнае галасаванне», – патлумачыў Янчурэвіч.

Далейшы расклад такі: 7 сакавіка – Віцебск, Полацк/Наваполацк, 8 сакавіка – Паставы, Шаркаўшчына, Міёры, 10 сакавіка – Лепель, 13 – Бяроза, 14 сакавіка – Брэст, Драгічын, 15 – Пінск, Столін, 17 сакавіка – Баранавічы. На сёння распланаваныя паездкі на першую палову сакавіка.

«Графік атрымаўся даволі напружаны і запатрабуе шмат высілкаў ад палітыкаў. Чакаем, што аб’езд рэгіёнаў прадстаўнічай дэлегацыяй стане адной найбольш знакавых падзеяў вясны 2020 года і добрым стартам выбарчай кампаніі адзінага кандыдата», – заключыў адказны за накірунак працы ў штабе па выбарах адзінага.

Нагадаем, што для ўдзелу ў праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазіцыі на прэзідэнцкія выбары свае кадыдатуры заявілі кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў, старшыня Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольга Кавалькова і Павел Севярынец, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Ганна Канапацкая, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.