Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: якія рэформы патрэбныя беларускай эканоміцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: якія рэформы патрэбныя беларускай эканоміцы

Дададзена 26.02.2020 12:04:45 | 281 праглядаў

Шэсць чалавек будуць змагацца за вылучэнне ў якасці адзінага кандыдата ад апазіцыі на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Каго выберуць ад апазіцыі, стане вядома ў траўні. А пакуль беларускі партал TUT.by прапануе азнаёміцца з бачаннем удзельніка “Народнага галасавання” (праймерыз) ад БНФ датычна шляхоў эканамічнага развіцця краіны.

aleksey_yanukevich_20200219_1На пытаньні TUT.by адказвае намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч. З пазыцыямі іншых прэтэндэнтаў на статус адзінага кандыдата можна азнаёміцца тут.

Каким вы видите решение вопроса с импортом нефти?

Статус-кво залежнасці ад Расіі, які мы маем на сённяшні дзень, — кепскі. Краіне патрэбныя новыя кантракты і новыя аб’ёмы нафты. Таму што і Мазырскі, і Наваполацкі нафтаперапрацоўчыя заводы павінны працаваць з максімальнай загрузкай. Таму калі сёння гэтай сыравіны няма з Расіі і калі Масква нават блакуе магчымыя пастаўкі з Казахстана, нам патрэбныя альтэрнатывы. І яны ёсць. Мы ведаем, што ёсць прапанова дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа забяспечыць Беларусь нафтай па канкурэнтным кошце. Нарвежская нафта — таксама прымальная альтэрнатыва. Можна думаць і пра давальчаскую сыравіну. Кошт можа быць вышэйшым, але ў любым выпадку гэта тыя выдаткі, на якія Беларусь непазбежна павінна пайсці дзеля энергетычнай, больш шырокай эканамічнай і нацыянальнай бяспекі.

А что насчет усиления гарантий частной собственности. Как обеспечить ее защиту?

Безумоўна, неабходна абараняць прыватную ўласнасць. З яе пачынаецца ўсё ў прынцыпе: і адказнае стаўленне да сваёй гаспадаркі, да сваёй краіны, і развіццё прыватнага малога і сярэдняга бізнесу.

Але абарона прыватнай уласнасці немагчыма без аднаўлення і рэканструкцыі судовай сістэмы. Бо і развіццё бізнесу, і прыватнай уласнасці залежаць ад справядлівага і незалежнага суда. Магчыма, тут таксама неабходны экспарт права, як гэта было рэалізавана ў IT-сферы дэкрэтам № 8.

Какие социальные гарантии вы бы сохранили, какие убрали?

Больш ствараць магчымасцяў і менш умешвацца — такімі павінны быць сацыяльныя гарантыі. Правакаваць і ўмацоўваць залежнасць людзей ад дзяржавы, можа, і зручна, але я лічу гэта злачынствам. Дзяржава не павінна гэтым займацца. А лепшыя сацыяльныя гарантыі – гэта спрыянне эканамічнай актыўнасці беларусаў, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, падаткавыя ільготы.

Але, безумоўна, абавязкам дзяржавы ёсць паклапаціцца пра тых, хто не можа паклапаціцца пра сябе сам. Сацыяльныя гарантыі, у першую чаргу, павінны захавацца тыя, якія скіраваны на такія катэгорыі насельніцтва, як дзеці, пенсіянеры, моладзь.

Какие три реформы вы провели бы первыми в случае избрания президентом?

Безумоўна, нумар адзін — гэта судовая рэформа. Другая — дэцэнтралізацыя ўлады і рэальнае самакіраванне ў гарадах і раёнах, уключаючы абранне мэраў і кіраўнікоў раёнаў прамым галасаваннем. І трэцяя — гэта рэформа адукацыі. На сённяшні дзень адукацыя фактычна знішчана, апроч нейкіх вельмі вузкіх сектароў, якія абслугоўваюць IT-сферу. (Ну і медыцына яшчэ трохі трымаецца.) Таму патрэбна карэнная рэформа, бо без адукацыі няма будучыні. У тым ліку гэта прадугледжвае далучэнне да Балонскага працэсу і адпаведныя з ім рэформы. А таксама большы акцэнт сярэдняй адукацыі на гімназіі і ліцэі.

Какая Беларуси нужна степень интеграции с Россией? И в случае ее уменьшения как компенсировать экономические потери?

Стасункі з Расіяй на сённяшні момант вызначаюцца адным словам — залежнасць. Гэта супярэчыць і здароваму сэнсу, і Канстытуцыі. Ні ў якім разе нельга эканамічнае супрацоўніцтва падмяняць інтэграцыяй. Гэта непазбежна вядзе да анексіі і аншлюсу. То бок ніякай інтэграцыі з Расіяй нам не патрэбна.

Я перакананы, што адмова ад інтэграцыі з Расіяй не прынясе эканамічных страт, а, наадварот, беларусы апынуцца ў плюсе. Сёння ж мы нясем вялікія страты, напрыклад, абараняючы расійскі аўтапром і не маючы магчымасці па нізкіх мытах альбо без іх увозіць еўрапейскія аўтамабілі. Арыентацыя на расійскі рынак вядзе да дэградацыі беларускай эканамічнай сістэмы. А адмовіўшыся ад інтэграцыі з Расіяй, мы зможам інтэгравацца ў еўрапейскую эканамічную прастору. Гэта, безумоўна, лепшая і значна больш выгадная альтэрнатыва.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.