Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч і Павал Севярынец абмеркавалі будучыню перадвыбарчай кааліцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч і Павал Севярынец абмеркавалі будучыню перадвыбарчай кааліцыі

Дададзена 27.02.2020 1:17:37 | 175 праглядаў

Пра пэрспэктывы дэмакратычнай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта ў этэры Эўрарадыё размаўлялі намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і адзін з лідэраў БХД Павал Севярынец.

Аляксей Янукевіч і Павал СевярынецПрэтэндэнты на адзінага кандыдата ад апазіцыі пачалі ў межах праймерыз свае “выбарчыя турнэ” па рэгіёнах. Адначасова актывізуюцца спрэчкі наконт мэтазгоднасці ўдзелу кандыдатаў ад апазіцыі ў прэзідэнцкіх выбарах. Як і дыскусіі пра тое, якія метады піяру дапушчальныя падчас выбарчай барацьбы.

Ці доўга пратрымаецца кааліцыя і ці залежыць гэта ад асобы пераможца праймерыз? Калі будзе агучаная праграма адзінага і што будзе, калі пераможца праймерыз з ёй не пагодзіцца? Ці гатовыя прэтэндэнты на адзінага да жорсткай барацьбы паміж сабой і якія метады змагання лічаць дапушчальнымі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец і намеснік старшыні Партыі “Беларускі народны фронт” Аляксей Янукевіч.

Сакавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.