Партыя БНФ » Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Рыгора Кастусёва

Дададзена 29.02.2020 2:02:40 | 362 праглядаў

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу Рыгора Кастусёва, якую палітык накіраваў у ААН у сувязі з абмежаваньнямі свабоды сходаў, што былі зьдзейсьненыя ўладамі Беларусі.

Пра гэта паведамляецца ў лісьце Камітэта ААН па правах чалавека, які днямі атрымаў палітык. У лісьце спецдакладчыкі камітэта Крыстаф Хэйнс і Юваль Шані паведамілі, што скарга была зарэгістравана 7 студзеня пад нумарам 3690/2019. Копія скаргі была таксама накіраваная ўраду Беларусі – у дзяржавы ёсьць паўгады, каб адказаць па сутнасьці выкладзеных у скарзе сьведчаньняў парушэньня свабоды сходаў.

sdrУ 2016 годзе за мітынг на Дзень Волі ў Мінску суд Савецкага раёна аштрафаваў Рыгора Кастусёва на 20 базавых велічыняў (420 рублёў) штрафу. У ліпені 2018 года суд Партызанскага раёна аштрафаваў палітыка на 35 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дзейнасьці забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» побач з месцам пахаваньня ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Курапатах.

Старышня Партыі БНФ лічыць, што ў абодвух выпадках было парушанае яго права на свабоду мірных сходаў, гарантаванае Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах:

– Я зьвяртаў увагу судоў, што мне пастаўлены ў віну толькі сам факт удзелу ў масавых мерапрыемствах. Мне не былі выстаўленыя абвінавачаньні, што я парушыў грамадзкі парадак альбо правы і свабоды іншых асобаў, – адзначае Рыгор Кастусёў ў скарзе.

Камэнтуючы прыняцьцё скаргі да разгляду, Рыгор Кастусёў заявіў:

-                Мы ведаем, што ўлады не выконваюць рашэньні Камітэта ААН па правах чалавека. Але мы таксама ведаем, што яны вельмі нэрвова ставяцца да гэткіх скаргаў. У 2020 годзе Каміэтам ААН ужо было вынесенае рашэньне па факце абмежаваньня свабоды сходаў згодна скаргі сябры Сойму Партыі БНФ са Слуцку Віталя Амяльковіча, па шэрагу іншых зваротіаў сябраў Партыі БНФ камітэт вынес заключэньні пра парушэньне ўрадам Беларусі сваіх міжнародных абавязацельстваў. У рэшце рэшт кольскась перарастае ў якасьць і падобныя рашэньні ААН прымушаюць улады карэктаваць сваю палітыку і абмяжоўваць сваю рэпрэсіўную актыўнасьць. Гэта адзін з важных фактараў барацьбы за свабоду ў Беларусі. І хоць асноўнае змаганьне вядзецца ўнтуры краіны, нашыя спасылкі на міжнародныя нормы вельмі важныя дзеля ўсьведамленьня таго, што нашая справа – слушная, справядлівая, заснаваная на міжнародным праве. Парушальнікі тут не мы – парушальнікам ёсьць рэпрэсіўная сыстэма, створаная аўтарытарным рэжымам.

Праваабаронца Барыс Бухель, які прадстаўляе інтарэсы старшыні Партыі БНФ па дадзенай скарзе, са шкадаваньнем адзначыў, што на ўзроўні Рэспублікі Беларусь Рыгор Кастусёў прайшоў усе судовыя інстанцыі, але ўлады не выконваюць сваіх міжнародных абавязацельстваў. Затое на ўзроўні Камітэта па правах чалавека ААН, упэўнены праваабаронца, атрымаецца дамагчыся поспеху – пра гэта паведамляе магілёўскі сайт mspring.online.

1

2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.