Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч – у адказ The Village: “Лёс “Табакерак” даручу вырашаць Матольку”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч – у адказ The Village: “Лёс “Табакерак” даручу вырашаць Матольку”

Дададзена 04.03.2020 12:05:34 | 753 праглядаў

Беларускі варыянт расейскага выданьня The Village распытаў патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта пра іх перакананьні. Прапануем вашай увазе адказы намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, які вылучаны партыяй на пасаду прэзыдэнта і бяорэ ўдзел у Народным галасаваньні (“праймэрыз”) дэмакратычнай апазыцыі.

Разьмяшчаецца на мове арыгінальнай публікацыі.

В этом году беларуская оппозиция отправит на президентские выборы единого кандидата. Чтобы выбрать самого достойного, она, в обход Лидии Ермошиной, проведет собственные демо-выборы — с выдвижением кандидатов и интернет-голосованием. Сейчас на роль «единого» претендует шесть человек. В соцсетях и личных разговорах этих людей большинство беларусов чаще ругает, чем хвалит — за гомофобию, популизм и отсутствие не только политического, но, в принципе, профессионального опыта. The Village Беларусь начистоту поговорил с каждым «кандидатом в кандидаты» и узнал, кем раньше работали эти люди, что они умеют делать лучше Лукашенко, каких скелетов хранят в своем шкафу и как к ним нужно будет обращаться, когда они станут президентом.

янукевіч78 (2)— Какое у вас образование, что вы умеете делать профессионально и кем успели поработать?

— Я прафэсыйны палітык. Ведаю і разумею, як працуе палітыка, што рабіць, каб атрымаць патрэбны вынік. Маю шматгадовы досьвед кіраваньня самай масавай і разгалінаванай дэмакратычнай партыяй. Ведаю, як працуе міжнародная палітыка, маю асабістыя знаёмствы і добрыя чалавечыя стасункі з многімі палітыкамі, дзяржаўнымі дзеячамі і нават сусьветнымі лідэрамі з правага, кансэрватыўнага крыла палітычнага спэктру. То бок ужо цяпер я ведаю, з кім, напрыклад, у польскім урадзе трэба размаўляць па пытаньнях рэгіянальнай бясьпекі, а ў брытанскім кабінэце — па пытаньнях гандлю. Шмат стажыраваўся па пытаньнях дзяржаўнага кіраваньня — у Швэцыі, у Брытаніі, у іншых краінах Эўропы. Вольна размаўляю па-ангельску.

Маю вышэйшую эканамічную адукацыю, скончыў факультэт мiжнародных эканамічных адносінаў у БДЭУ.

— В чем вы разбираетесь лучше, чем Лукашенко? Что вы сможете сделать из того, что он не смог?

— Лукашэнка за 25 гадоў добра ва ўсім разабраўся. І здолеў зрабіць амаль усё, што хацеў. Але рэч у тым, што я хачу зрабіць па-іншаму. Лукашэнка дамогся татальнага кантролю над усімі сфэрамі жыцьця беларусаў. А я хачу, каб беларусы мелі свабоду, адчувалі сябе сапраўднымі і адзінымі гаспадарамі на сваёй зямлі.

_bun_nn_20200220-2436-xwsex— Наших политиков обвиняют в популизме и пустословии. Предположим, вы стали кандидатом в президенты. Скажите какой-нибудь анти-популистский лозунг.

— Лёзунг па вызначэньні павінны быць папулістычным. Таму мой адказ на гэтак пытаньне — «не зьвяртайце ўвагі на лёзунгі, зьвяртайце ўвагу на справы».

— Действующую власть обвиняют в закрытости. Мол до них не достучишься — живут в параллельной вселенной. А как вы будете общаться с людьми и давать обратную связь?

— Да ТыкТоку ёсьць пытаньні па бясьпецы, але ўсе астатнія — так. І Інста, і ФБ, і твітэр.

— Что вы сделаете с «Табакерками», жилым комплексом «Минск Мир» и рестораном «Лебяжий», которые раздражают многих минчан?

— Яшчэ ў сьпіс «Паедзем Паедзім» трэба дадаць, і ня толькі.

Маё меркаваньне — трэба закрыць усе гэтыя ўстановы. Але займацца такімі пытаньнямі павінны мэр Менску, якога абяруць самыя жыхары. Таму гэтае пытаньне ў кампэтэнцыі Антона Матолькі.

— Сколько лет вы будете президентом и почему именно столько?

— Лічу, павінна быць абмежаваньне на пасадзе прэзыдэнта двумя тэрмінамі. Прынамсі, запар. А колькі буду я — гэта як Бог дасьць.

— Как поступите с армией бессмысленных чиновников?

— Бессэнсоўных — звольнім усіх. Ідэёлягаў звольнім на наступны дзень пасьля зьмены ўлады. Але пры гэтым я перакананы, што прафэсыйныя, высокакваліфікаваныя чыноўнікі ня меньш патрэбныя, чым высокакваліфікаваныя дактары.

— Действующего президента и чиновников часто называют колхозниками, и, соответственно, их подход ко всему — колхозным. Вы будете что-то делать с таким имиджем власти? Считаете это проблемой?

— Мне не падабаецца, калі некага, у тым ліку Лукашэнку або чыноўнікаў, называюць калхознікамі. Тыя, хто так кажуць, дэманструюць перадусім адсутнасьць уласнай культуры.

Але праблема культуры ўлады сапраўды ёсьць, калясальная праблема. І гэтую культуру трэба зьмяняць абавязкова. Праз новых людзей і новыя прынцыпы працы. І праз зьмену культуры ўсяго грамадзтва.

_bun_nn_20200220-2512-raklc— В вашем шкафу есть скелеты, которые могут заставить вас понервничать во время предвыборной гонки? Достаньте один из них прямо сейчас. За какой факт в вашей биографии вам стыдно?

— Няма нічога такога ў маім мінулым або цяперашнім жыцьці, апублічваньня чаго я баяўся б.

— Когда вы станете президентом, к вам нужно будет обращаться по имени и отчеству?

— Неабавязкова. «Спадар прэзыдэнт» будзе цалкам ок.

В конце мы задали три коротких триггерных вопроса:

Беларуский язык или двуязычие?  Безумоўна, я за толькі адну — беларускую — дзяржаўную мову. Але трэба разумець, што гэта будзе працаваць наступным чынам: для справаводства, дзяржаўных служачых, дэпутатаў, прэзыдэнта і адміністрацыі, дзяржаўных СМІ — толькі беларуская. Для грамадзянаў ня будзе ніякага прымусу размаўляць па-беларуску. Ніколі.

Легализация однополых браков — да или нет? Не.

Легализация легких наркотиков — да или нет? Не.

 

Крыніца

 

Чэрвень 2023
M T W T F S S
« May    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.