Партыя БНФ » Апазыцыя пачынае Народнае галасаваньне: на праймэрыз будзе пяць прэтэндэнтаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазыцыя пачынае Народнае галасаваньне: на праймэрыз будзе пяць прэтэндэнтаў

Дададзена 05.03.2020 12:39:55 | 209 праглядаў

Апоўдні 4 сакавіка прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі абвесьцілі сьпіс палітыкаў, зарэгістраваных прэтэндэнтамі на «адзінага» кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ў межах працэдуры Народнага галасавання.

Зарэгістравалі пяць прэтэндэнтаў:

  • Юры Губарэвіч, старшыня руху «За свабоду»;
  • Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі;
  • Мікалай Казлоў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі;
  • Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі;
  • Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Партыі БНФ.

Як растлумачылі на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі (АГП, ПБНФ, БСДП (Грамада), БХД, «За свабоду»), экс-дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Ганну Канапацкую, якая таксама падавала заяўку на ўдзел, не падтрымалі некалькі ўдзельнікаў пагадненьня аб народным галасаваньні.

Рашэньне прымалася «кансэнсусам» усіх прадстаўнікоў кааліцыі: прысутнічалі кіраўнікі партыяў і рухаў Губарэвіч, Казлоў, Кастусёў, Сігаеў, Севярынец. Супраць Канапацкай выступілі прадстаўнікі АГП і БСДП (Грамада). Лідэры структураў цягам пяці дзён маглі прэзэнтаваць рашэньне чальцам сваіх партыяў ці рухаў.

87444703_10221265139716372_9217567525993185280_o

Прадстаўнікі штабу на прэс-канфэрэнцыі (фота Паўлюка Быкоўскага)

Як расказаў у камэнтары Радыё Свабода выканаўца абавязкаў каардынтара штабу Аляксей Сігаеў — прадстаўнік БСДП (Грамада), «публічная дзейнасьць і выказваньні Канапацкай не былі накіраваныя на ўмацаваньне даверу». Таксама з боку былой дэпутаткі пачулі і пагрозы зваротамі ў дзяржаўныя органы наконт праверкі дзейнасьці штабу праймэрыз.

Фармальная падстава для нерэгістрацыі Ганны Канапацкай — неадпаведнае афармленьне пададзеных подпісаў. Яна прадставіла 224 подпісы, а 41 не ўтрымліваў адрас рэгістрацыі падпісантаў (для прэтэндэнт павінен або вылучыцца ад зарэгістраванай партыі ці грамадзкай арганізацыі, або сабраць 200 подпісаў). Было тры подпісы нібыта ад людзей, народжаных у 2020 годзе. Іншыя подпісы за Кавалькову і Канапацкую правяралі праз тэлефанаваньні (нават тыя подпісы, дзе не запоўнілі адрасы).

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў расказаў Свабодзе, што хоць ён і БНФ галасавалі за рэгістрацыю Канапацкай, пагаджаецца, што загадзя прынятая працэдура была выкананая.

Што далей?

Прэтэндэнт павінен быў зрабіць грашовы ўнёсак у эквіваленце 500 эўраў — Канапацкай грошы вернуць.

Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году. У выпадку нерэгістрацыі «адзінага» кампанія будзе заклікаць выбарнікаў да байкоту выбараў. Той жа сцэнар прадугледжаны ў выпадку масавых рэпрэсіяў супраць удзельнікаў кампаніі.

Галасаваньне за канчатковы выбар «адзінага» будзе праходзіць і на сустрэчах у рэгіёнах (трэба будзе пацьвердзіць асобу пашпартам) і праз інтэрнэт (пацьверджаньне — праз SMS). Пераможа той, хто набярэ простую большасьць галасоў (цяпер фаварытаў у штабе ня бачаць).

Першыя сустрэчы ў рэгіёнах у межах анансаваных праймэрыз заплянаваныя ўжо на бліжэйшую пятніцу 6 сакавіка ў райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласьці (ад 17:30 у дзіцячай школе мастацтваў). Галасаваньне за «адзінага» пачнецца ад 4 сакавіка. Сустрэчы будуць ладзіцца па аўторках, пятніцах, суботах і нядзелях — плянуюць наведаць 56 гарадоў.

Удзельнікі кампаніі ў выпадку фальсыфікацыі выбараў зьбіраюцца заклікаць да перавыбараў, а ў выпадку адмовы ў перавыбарах — да нацыянальнага страйку. Магчымыя заклікі да гвалтоўных акцыяў адразу абвясьцілі правакацыяй.

За што мае выступаць «адзіны кандыдат»?

Поўная праграма для «адзінага» яшчэ ня складзеная. 31 траўня маюць прыняць канчатковую праграму. Але згодна з правіламі ўдзелу ў праймэрыз, кожны прэтэндэнт павінен выступаць:

  • за незалежнасьць Беларусі,
  • супраць дыктатуры,
  • за абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзянаў,
  • за выхад з АДКБ і дамовы аб «Саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі,
  • за вывад замежных вайсковых аб’ектаў зь Беларусі,
  • за разьвіцьцё беларускай мовы і культуры,
  • за добрасуседзкія і раўнапраўныя адносіны з Эўразьвязам, ЗША, Расеяй і іншымі краінамі,
  • супраць умяшаньня зьнешніх сілаў ва ўнутраныя справы Беларусі,
  • за сьвецкую дзяржаву,

Таксама кандыдат мусіць:

  • паважаць правы вернікаў і не выступаць з заявамі, якія супярэчаць традыцыйным поглядам на сям’ю і грамадзтва;
  • прыняць абавязак неадкладна пасьля перамогі правесьці канстытуцыйную рэформу цягам 4 месяцаў, свабодныя парлямэнцкія выбары, рэформы выбарчага заканадаўства;
  • паабяцаць не вылучацца на другі прэзыдэнцкі тэрмін;
  • падтрымліваць палажэньні Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека;
  • лічыць, што Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і яго ўдзел у выбарах незаконны.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.