Партыя БНФ » Народнае галасаваньне стартуе ў Віцебскай вобласьці: графік да 17 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Народнае галасаваньне стартуе ў Віцебскай вобласьці: графік да 17 сакавіка

Дададзена 05.03.2020 1:33:34 | 364 праглядаў

6 сакавіка пачынаюцца рэгіянальныя кокусы ў межах праграмы “Народнага галасавання”.

Працэдура выбараў адзінага кандыдата мяркуе выкарыстаньне рэйтынгавай сыстэмы. Патэнцыйна кандыдат можа набраць 100 балаў. Першыя 10 балаў будуць размеркаваныя паміж арганізацыямі-ініцыятарамі працэдуры Народнага галасаваньня: кожная з пяці арганізацыяў можа прысудзіць па 2 балы. 30 балаў можна атрымаць падчас інтэрнэт-галасавання, 30 – падчас галасавання ў рэгіёнах, 30 – на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, які мяркуецца правесьці ў траўні.

Пасля кожнай сустрэчы будзе абвяшчацца колькасць тых, хто прагаласаваў і вынікі галасаваньня. Пераможца этапу галасаваньня ў рэгіёнах будзе вызначацца па агульнай колькасьці сабраных за яго подпісаў. У залежнасьці ад вынікаў кожнага прэтэндэнта 30 балаў прапарцыйна будуць размеркаваныя паміж імі.
87464235_133780188167557_8227671478020079616_oВіцебшчыне выпала пачэсная роля распачаць цыкль кокусаў у межах “Народнага галасаваньня” – абвешачанага апазыцыяй праймэрыз для вызначэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў.

Першая рэгіянальная сустрэча адбудзецца у пятніцу, 6 сакавіка, у Гарадку:

Запрашаем на сустрэчу ў актавы зал ва УА “Гарадоцкая дзіцячая школа мастацтваў” (музычная школа) па вул. Ленінская, д.6 ў 17.30
Адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі: Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, ПАГА “Рух “За Свабоду” і аргкамітэта БХД. Пры себе мець пашпарт ці іншы дакумент у пацвярджэнне асобы.
Прыходзьце! 06 сакавіка 2020 г., час: 17.30 – 20.00 Уваход вольны.

У суботу, 7 сакавіка, кокусы пройдуць у спачатку ў Віцебску, а потым ў Наваполацку (разам з Полацкам):

Сустрэча 7 сакавіка ў Віцебску  пачнецца а 11.30 па адрасе  праспект Будаўнікоў, гатэль «Лучоса».

7 сакавіка таксама пройдзе сустрэча адбудзецца ў Наваполацку (сустрэча аб’яднаная з Полацкам), пачатак 16.00, канференц-зала гатэля “Нафтан“.
Удзельнікі Народнага галасавання, прэтэндэнты на адзінага кандыдата, прэзентуюць сябе і свае праграмы, распавядуць пра неабходныя для Беларусі рэформы, адкажуць на пытанні выбаршчыкаў.
Сярод кандыдатаў Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду»), Павел Севярынец (БХД), Мікалай Казлоў (АГП), Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ) і Вольга Кавалькова. Напрыканцы адбудзецца народнае галасаванне.
Пажадана мець пашпарт. “Калі пашпарту не будзе з сабой, то вазьміце хаця б вайсковы білет, правы кіроўцы ці студэнцкае пасведчанне. Без дакументаў да галасавання вас не дапусцяць” – кажа сябра Сойму Партыі БНФ Вольга Дамаскіна.

Далейшыя кокусы ў праграме праймэрыз:

8 сакавіка – сустрэчы ў Мёрах (10.00, ул. Брынкевича, 2), Шаркаўшчыне (14.00, переулок Кирова, 10) і ў Паставах 18.00, ул. Больничная, 11).

10 сакавіка – сустрэча ў Лепелі.

13 сакавіка – сустрэча ў Бярозе.

14 сакавіка – сустрэча ў Драгічыне, а таксама ў Берасьці.

15 сакавіка – сустрэча ў Пінску і Століне.

17 сакавіка – сустрэча ў Баранавічах.

Праграма рэгіянальных сустрэчаў у межах Народнага галасаваньня працягнецца да 15 траўня. Агулам мяркуецца правядзенне 56 такіх сходаў. У Менску папярэдне заплянаваныя тры сустрэчы – у сакавіку, у красавіку і ў траўні, першая – напярэдадні Дня Волі прызначаная на 20 сакавіка. Другая сустрэча павінна адбыцца напярэдадні Чарнобыльскага шляху – 24 красавіка. І апошняя сустэча ў Менску адбудзецца 12 траўня.

Паралельна будзе наладжанае інтэрнэт-галасаванне. Пра магчымыя формы ўдзелу ў праймэрыз аб’яднанай апазыцыі можна прачытаць у кароткім аглядзе працэдуры.

Канчаткова адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі будзе вызначаны на Кангрэсе дэмакратычных сіл, які мяркуецца правесці паміж 15 і 30 траўня.

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.