Партыя БНФ » У Гародні сродкі на Дзень Волі збіраюць праз Фэйсбук і МолаМола
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні сродкі на Дзень Волі збіраюць праз Фэйсбук і МолаМола

Дададзена 08.03.2020 11:03:50 | 405 праглядаў

Гарадзенскія актывісты падалі у гарвыканкам уведамленне аб намеры правесці і ў гэтым годзе шырокае святкавання 102-ой гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Адказ з гарвыканкаму ў адпаведнасці з заканадаўствам мусіць прыйсці не пазней, чым за пяць дзён да самога мерапрыемства.

Чарговым этапам да падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства стаў збор сродкаў.

Кажа адзін з сяброў аргкамітэту, кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Вадзім Саранчукоў Знак Івашкевіча 2019– Для нас важна, каб гэтае свята беларусы азначалі паўсюдна. Гэта дзень нашай нацыянальнай годнасці і гонару. І мы, як і мінулыя гады, хочам яго правесці масава і годна. Менавіта таму намі адчынены рахунак, на які можа пакласці свае ахвяраванні кожны, хто хоча, каб угодкі Беларускай Народнай Рэспублікі шырока азначаліся. Зразумела, што гэта можам зрабіць толькі мы – грамадзянская супольнасць. І спадзявацца мы можам на падтрымку толькі сваіх суайчыннікаў, і тых, хто падзяляе нашы погляды, незалежна ад таго дзе яны зараз жывуць і куды іх зараз закінуў лёс. Мы таксама чакаем ад усіх неабыякавых людзей прапаноў з ідэямі, як бы яны хацелі правесці свята, чакаем валанцёрскай дапамогі, ну і, зразумела, чакаем удзелу нашых людзей у непасрэдна свяце. Якім яно будзе, залежыць толькі ад нас. Адно можна сказаць дакладна, што яно будзе ўрачыстым і вартым той падзеі, якая лягла ў Адраджэнне нашай дзяржаўнасці.

У Гародні святкаванне Дня Волі так шырока ўжо ператвараецца ў агульнабеларускую традыцыю. У мінулым і пазамінулым гадах на гэтае свята прыязджалі людзі з усёй Беларусі. выступалі артысты, вядомыя людзі, працавалі кропкі гандлю рознымі рэчамі і праводзіліся забаўляльныя мерапрыемствы, у тым ліку і для дзяцей.

Тыя, хто хоча ахвяраваць на арганізацыю мерапрыемства і атрымаць дадатковую інфармацыю могуць атрымаць звесткі тут:

  • Пляцоўка Мола-Мола. Тут можна ахвяраваць у беларускіх рублях.
  • У іншай валюце і ў беларускіх рублях таксама на facebook

Вітаецца ўсякая дапамога.

Гародня ў 1919 годзе стала другой сталіцай БНР. Грамадскія актывісты разам з жыхарамі гораду ў 2018 ды 2019 годзе годна адзначылі 100 і 101 угодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі канцэртам і Вялікім святам у Каложскім парку – гавораць ініцыятары збору сродкаў на платформе МолаМола.

Сёлета пададзена заяўка на правядзенне 21 сакавіка вялікага гарадскога фэста на тым жа месцы.

Арганізатары сёлетняга Свята збіраюць грашовыя сродкі на:

- аплату аховы правапарадку,
- ганарары музыкам ды рыцарскім клубам ,
- аплату гукаўзмацняльнай апаратуры,
- аплату хуткай дапамогі і камунальных службаў.

Жыве Беларусь!!!

Крыніца: harodniaspring.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.