Партыя БНФ » Па выніках галасаваньня на Віцебшчыне гонку праймэрыз ачольвае Севярынец
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Па выніках галасаваньня на Віцебшчыне гонку праймэрыз ачольвае Севярынец

Дададзена 10.03.2020 7:58:57 | 562 праглядаў

Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец 10 сакавіка перамог на выбарах адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Леплі. У выніку галасаваньня ў 6 гарадах Віцебскай вобласьці Севярынец стаў лідэрам народнага галасаваньня (праймэрыз), набраўшы 150 з 234 галасоў (64%).

Павал СевярынецЯк сказаў Радыё Свабода сам Павал Севярынец, на сустрэчу ў аграсядзібе на Лепельшчыне 10 сакавіка прыйшло 30 чалавек, столькі ж чалавек удзельнічала ў галасаваньні. Усяго за Севярынца ў Лепелі прагаласавала 16 чалавек.

Цягам тыдня Севярынец перамог у 6 гарадах Віцебшчыны, дзе праходзілі праймэрыз. Толькі ў першым кокусе, што адбыўся ў Гарадку, перамогу атрымаў кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Нагадаем, што пасьля афармленьня дамоўленасьцяў пра вылучэньне адзінага кандыдата старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам Паўла Севярынца як моцнага палітычнага лідэра, які карыстаецца найбольшай сымпатыяй народу.

Працэдура выбараў адзінага кандыдата мяркуе выкарыстаньне рэйтынгавай сыстэмы. Патэнцыйна кандыдат можа набраць 100 балаў. Першыя 10 балаў будуць размеркаваныя паміж арганізацыямі-ініцыятарамі працэдуры Народнага галасаваньня: кожная з пяці арганізацыяў можа прысудзіць па 2 балы. 30 балаў можна атрымаць падчас інтэрнэт-галасавання, 30 – падчас галасавання ў рэгіёнах, 30 – на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, які мяркуецца правесьці ў траўні.

Пасля кожнай сустрэчы абвяшчаецца колькасьць тых, хто прагаласаваў і вынікі галасаваньня. Пераможца этапу галасаваньня ў рэгіёнах будзе вызначацца па агульнай колькасьці сабраных за яго подпісаў. У залежнасьці ад вынікаў кожнага прэтэндэнта 30 балаў прапарцыйна будуць размеркаваныя паміж імі.

Пасьля Віцебшчыны караван праймэрыз перамяшчаецца на Берасьцейшыну – тут народнае галасаваньне старуте ўжо ў пятніцу:

13 сакавіка – сустрэча ў Бярозе. (вул. Альшэўскага, 59, пачатак а 18.00, тэлефон для даведак: (029) 5280940)

14 сакавіка – сустрэча ў Драгічыне, а таксама ў Берасьці.

15 сакавіка – сустрэча ў Пінску і Століне.

17 сакавіка – сустрэча ў Баранавічах.

Праграма рэгіянальных сустрэчаў у межах Народнага галасаваньня працягнецца да 15 траўня. Агулам мяркуецца правядзенне 56 такіх сходаў. У Менску папярэдне заплянаваныя тры сустрэчы – у сакавіку, у красавіку і ў траўні, першая – напярэдадні Дня Волі прызначаная на 20 сакавіка. Другая сустрэча павінна адбыцца напярэдадні Чарнобыльскага шляху – 24 красавіка. І апошняя сустэча ў Менску адбудзецца 12 траўня.

Паралельна будзе наладжанае інтэрнэт-галасаванне. Пра магчымыя формы ўдзелу ў праймэрыз аб’яднанай апазыцыі можна прачытаць у кароткім аглядзе працэдуры.

Канчаткова адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі будзе вызначаны на Кангрэсе дэмакратычных сіл, які мяркуецца правесці паміж 15 і 30 траўня.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.