Партыя БНФ » Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ: “Перамога Севярынца ў праймэрыз будзе справядлівым вынікам”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік слонімскай суполкі БНФ: “Перамога Севярынца ў праймэрыз будзе справядлівым вынікам”

Дададзена 10.03.2020 8:17:39 | 307 праглядаў

Першыя вынікі праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад нацыянал-дэмакратычнай кааліцыі, паводле якіх безумоўнае першынство атрымлівае Павел Севярынец, з’яўляюцца справядлівымі.

Павал Севасьцян (2)Гэткую ацэнку першым вынікам народнага галасавання даў сябра Сойму Партыі БНФ, старшыня Слонімскай арганізацыі грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Павал Савасьцян.

Паводле яго слоў, сустаршыня незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец заслужана з’яўляецца фаварытам праймерыз.

«Таму што Севярынец – моцны палітык, мае талент пратэстнага арганізатара, які даказаў гэты статус падчас нядаўніх пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй», – растлумачыў Савасьцян.

Сябра Сойму БНФ выказаў меркаванне, што менавіта Севярынцу дастануцца ўсе лаўры пераможцы праймерыз:

«Мы ў асобе старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва яшчэ больш за месяц таму, у пачатку працэдуры, прапанавалі адразу абраць Паўла Севярынца, чыя кандыдатура не патрабуе дадатковых працэдур», – падсумаваў ён.

Нагадаем, Павал Севярынец здабыў перамогу на рэгіянальных сходах у Мёрах, Паставах, Наваполацку, Лепелі, Шаркаўшчыне і ​​Віцебску. У Гарадку перамогу атрымаў лідэр Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

У Слоніме рэгіянальны кокус у межах народнага галасавання апазыцыі павінны адбыцца 3 красавіка.

Паводле сайта “Беларускі партызан”

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.