Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч: “56 сустрэчаў – гэта нармальны графік”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч: “56 сустрэчаў – гэта нармальны графік”

Дададзена 11.03.2020 12:22:48 | 368 праглядаў

У Беларусі пачаліся сустрэчы з прэтэндэнтамі на адзінага кандыдата ад апазіцыі, падчас якіх адбываецца галасаванне за прэтэндэнтаў. Сустрэчы ўжо адбыліся ў Гарадку, Віцебску, Наваполацку, Мёрах, Шаркоўшчыне, Паставах, Лепелі.

Ад 13 сакавіка праймэрыз перамяшчаюцца на Берасьцейшыну – у гэты дзень кокус пройдзе ў Бярозе. Пакуль з вялікім адрывам лідзіруе Павел Севярынец.

Усяго плануецца правесці 56 такіх сустрэчаў.

8222299715_12666811-833x400Гаворыць адзін з прэтэндэнтаў на адзінага, намеснік старшыны Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

Гэта вялікая праца, гэта праца важная. Калі не будзе нейкіх жорсткіх перашкодаў з боку ўлады. Пакуль дарэчы ўлады прыглядаюцца, ім самім яўна цікава паглядзець, я думаю, што наўрад ці яны ўзрадаваныя, нават першымі сустрэчамі. Таму не выключана, што будуць супрацьдзеянні. Тады могуць быць, канешне, складанасці з арганізацыяй, прынамсі масавых сустрэчаў у некаторых гарадах. Калі такога не будзе, то 56 сустрэч – гэта нармальны графік, і мы абавязкова гэта зробім – цытуе палітыка Беларускае Радыё Рацыя.

Думаю, што для першай стадыі гэта добры вынік. Я перакананы, што колькасць удзельнікаў будзе павялічвацца, прычым павялічвацца дастаткова істотна,” – кажа Аляксей Янукевіч. – Я бачу пакуль, што ўлады назіраюць за працэсам, і будуць, у адпаведнасці з яўкай людзей, вызначаць сваю тактыку. Але тое, што на гэты момант перашкодаў няма, гэта таксама плюс. І гэта паказвае, што мы можам пашыраць тое поле, на якім мы дзейнічаем.”

Як распавёў Аляксей Янукевіч, прадстаўнікі мясцовай улады ў некаторых гарадах прысутнічалі падчас сустрэч і галасавання. А ў Мёрах сустрэчу з кандыдатамі наведаў і актыўна ў ёй удзельнічаў намеснік старшынні райвыканкама па ідэалогіі:

89785546_140702074142035_9027999210124869632_o– Тое, што ён сапраўды прысутнічаў, што ён слухаў, задаваў пытанні, няпростыя пытанні, я лічу такім добрым досведам, можа гэта яшчэ далёка не знак, што ўлада гатовая да дыялогу з апазіцыяй, але прынамсі гэта з нашага боку, я лічу, добры знак уладзе, што нейкіх штучных ворагаў мы не шукаем. 

Таму, па меркаванні Аляксея Янукевіча, вынік народнага галасавання будзе добры, на карысць Беларусі і на карысць нацыянальна-дэмакратычным сілам.

Працэдура выбараў адзінага кандыдата мяркуе выкарыстаньне рэйтынгавай сыстэмы. Патэнцыйна кандыдат можа набраць 100 балаў. Першыя 10 балаў будуць размеркаваныя паміж арганізацыямі-ініцыятарамі працэдуры Народнага галасаваньня: кожная з пяці арганізацыяў можа прысудзіць па 2 балы. 30 балаў можна атрымаць падчас інтэрнэт-галасавання, 30 – падчас галасавання ў рэгіёнах, 30 – на Кангрэсе дэмакратычных сілаў, які мяркуецца правесьці ў траўні.

Пасля кожнай сустрэчы абвяшчаецца колькасьць тых, хто прагаласаваў і вынікі галасаваньня. Пераможца этапу галасаваньня ў рэгіёнах будзе вызначацца па агульнай колькасьці сабраных за яго подпісаў. У залежнасьці ад вынікаў кожнага прэтэндэнта 30 балаў прапарцыйна будуць размеркаваныя паміж імі.

Пасьля Віцебшчыны караван праймэрыз перамяшчаецца на Берасьцейшыну – тут народнае галасаваньне старуте ўжо ў пятніцу:

13 сакавіка – сустрэча ў Бярозе. (вул. Альшэўскага, 59, пачатак а 18.00, тэлефон для даведак: (029) 5280940)

14 сакавіка – сустрэча ў Драгічыне, а таксама ў Берасьці.

15 сакавіка – сустрэча ў Пінску і Століне.

17 сакавіка – сустрэча ў Баранавічах.

Праграма рэгіянальных сустрэчаў у межах Народнага галасаваньня працягнецца да 15 траўня. Агулам мяркуецца правядзенне 56 такіх сходаў. У Менску папярэдне заплянаваныя тры сустрэчы – у сакавіку, у красавіку і ў траўні, першая – напярэдадні Дня Волі прызначаная на 20 сакавіка. Другая сустрэча павінна адбыцца напярэдадні Чарнобыльскага шляху – 24 красавіка. І апошняя сустэча ў Менску адбудзецца 12 траўня.

Паралельна будзе наладжанае інтэрнэт-галасаванне. Пра магчымыя формы ўдзелу ў праймэрыз аб’яднанай апазыцыі можна прачытаць у кароткім аглядзе працэдуры.

Канчаткова адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі будзе вызначаны на Кангрэсе дэмакратычных сіл, які мяркуецца правесці паміж 15 і 30 траўня.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.