Партыя БНФ » Арганізатары Дня Волі ў Гародні адмовіліся ад масавай акцыі праз каранавірус
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Арганізатары Дня Волі ў Гародні адмовіліся ад масавай акцыі праз каранавірус

Дададзена 12.03.2020 12:02:24 | 512 праглядаў

Масавай вулічнай акцыі на Дзень Волі сёлета ў Гродне не будзе – паведамляе Эўрарадыё. Такое рашэнне прынялі самі арганізатары пасля таго, як у горадзе выявілі першага чалавека, які заразіўся каранавірусам.

Пhrodna-1103ра адмову ад масавай акцыі напісаў у Фэйсбуку адзін з арганізатараў — намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

“Прынята калектыўнае рашэнне адмовіцца ад святкавання Дня Волі 2020 у фармаце масавай акцыі. Мы пераходзім да запаснога варыянта, які распрацоўваўся на выпадак забароны мерапрыемства гарвыканкамам і не прадугледжвае цэнтралізаванага масавага збору людзей у адным месцы. Задуманыя актыўнасці, квэст, пашпарты і візы — па-ранейшаму актуальныя. Беражыце сябе) Жыве Беларусь!”

Хто прымаў гэтае рашэньне?  Рашэньне калектыўнае, сказаў Саранчукоў ў каментары Радыё Свабода: яго прымалі заяўнікі акцый і актывісты, горадзенская каманда з розных арганізацый.

Як паведамляецца, запланавана яшчэ некалькі цікавостак, якія пакуль не раскрываюць. На працягу тыдня перад 25 сакавіка ў Гародні кожны дзень будзе нешта адбывацца.

Актывісты прапануюць адзначыць Дзень Волі кожнаму, як ён хоча. Напрыклад, можна ўшанаваць месцы, звязаныя з БНР, прыняць удзел у сіці-квэсце, ушанаваць магілы дзеячоў БНР на праваслаўным могілках на Антонава. Таксама можна ўшанаваць помнікі беларускім дзеячам – напрыклад, Янку Купале, наведаць мемарыяльныя дошкі Аляксея Карпюка і Міхася Васілька. Або аддаць пашану нашым сярэднявечным героям – Вялікаму князю Вітаўту і Давыду Гарадзенскаму.

Дзень Волі ў Гародні меўся адбыцца ў Каложскім парку ў суботу, 21 сакавіка з 13.00 да 18.00 у фармаце гарадскога фэста-квэста з наборам цікавостак. У планах былі палітычныя і культурныя прамовы, музыкальныя выступы, гандлёвы кірмаш, фудкорт, дзіцячая пляцоўка.

Між тым арганізатары мінскай акцыі на Дзень Волі пакуль што сваіх планаў не змянілі і ад масавай акцыі не адмовіліся. Праўда канкрэтны час і месца не называюцца, пакуль няма адказу з Мінгарвыканкама.

На сёння ў Беларусі зарэгістраваныя 12 выпадкаў захваорння на каранавірус.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Акцыя ў Гародні стала найбольш маштабнай падзеяй мінулагодніх сьвяткаваньняў Дня Волі і стварыла прэцэндэнт, калі асноўная пляцоўка найвялікшага патрыятычнага сьвята была вынесеная ў рэгіёны.  Сьвяткаваньне Дня Волі 23 сакавіка 2019 года у Каложскім парку Гродні сабрала больш за 5000 удзельнікаў, як гарадзенцаў, так і гасцёў другой сталіцы БНР.

11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ў свеце пандэмію каранавіруса COVID-19. Пра паведамляецца ў  Твітар-акаўнце СААЗ.

Нагадаем, што, паводле апошніх звестак, у свеце зарэгістравана больш за 121 тысячу пацверджаных выпадкаў захворвання. Ад наступстваў каранавіруса памерлі 4373 чалавекі, больш за 66 тысяч вылечыліся.

У Беларусі зафіксаваныя 12 выпадкаў заражэння каранавірусам — у Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне. Першых трох чалавек, якія вылечыліся ад яго, медыкі плануюць выпісваць на гэтым тыдні.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.