Ці каранавірус паўплывае на праймэрыз дэмакратычнай апазыцыі?Дададзена 11.03.2020 9:14:14 | 1,354 праглядаў У Беларусі працягваюцца праймэрыз — сустрэчы пяці імаверных прэтэндэнтаў у прэзыдэнты з выбарнікамі. Ці сітуацыя з каранавірусам уплывае на пляны апазыцыі правесьці «народнае галасаваньне»? – пацікавілася Радыё Свабода.
13 сакавіка – сустрэча ў Бярозе. (вул. Альшэўскага, 59, пачатак а 18.00, тэлефон для даведак: (029) 5280940) 14 сакавіка – сустрэча ў Драгічыне, а таксама ў Берасьці. 15 сакавіка – сустрэча ў Пінску і Століне. 17 сакавіка – сустрэча ў Баранавічах. Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч падчас сустрэчаў з выбарнікамі на праймэрыз зьвяртаў увагу на тое, што Беларусь, на ягоную думку, недастаткова кантралюе мяжу з Расеяй. «Патрэбная тэрміновая закупка і ўсталяваньне апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх ва ўсіх шпіталях. Дорага? Прадай самалёты, майбахі ды рэзыдэнцыі», — зьвяртаецца Павал Севярынец да кіраўніка дзяржавы. Апазыцыянэр кажа, што асабіста яго не супакойваюць аптымістычныя заявы Міністэрства аховы здароўя Беларусі пра тое, што «сытуацыя пад кантролем». «Ужо цяпер трэба рыхтавацца да эпідэміі: разгортваць дадатковыя шпіталі, праводзіць адмысловыя заняткі ў школах, ВНУ, на прадпрыемствах з тлумачэньнямі, што рабіць, каб не захварэць і што рабіць, калі заразіўся». Што да праймэрыз, то пакуль эпідэмія не абвешчаная, лічыць Павал Севярынец, трэба езьдзіць па краіне і праводзіць праймэрыз далей. «У нас ужо было пару пытаньняў на гэтую тэму. Людзі наракаюць, што дзяржава недапрацоўвае, хвалююцца і пытаюцца: што прапануеце вы? Тлумачым», — расказаў Павал Севярынец і ня выключыў, што ў праграме паездак будуць зьмены.
![]() І больш пільны мусіць быць дагляд тых людзей, якія ўяжджаюць у краіну. У першую чаргу з тых краінаў, якія найбольш цярпяць ад каранавірусу, але і зь іншых. Пытаньне адкрытай мяжы з Расеяй таксама стаіць востра. Не вядзецца пра тое, каб зусім закрыць гэтую мяжу, але неабходна павялічыць кантроль, каб адтуль ня ўвезьлі вірус. Пакуль мы змагаемся ў каранавірусам, які прывезьлі зь іншых краін, але мяжа з Расеяй зусім адкрытая. Гэта варта ўлічваць», — мяркуе Аляксей Янукевіч. Сустаршыня БХД Павал Севярынец прапанаваў цэлую праграму змаганьня з каранавірусам у Беларусі, якую выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
|
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|