Партыя БНФ » Слонімцы хочуць абмеркаваць будучыню Беларусі з лідэрамі апазыцыйных партыяў і рухаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімцы хочуць абмеркаваць будучыню Беларусі з лідэрамі апазыцыйных партыяў і рухаў

Дададзена 13.03.2020 12:19:36 | 343 праглядаў

Слонімская арганізацыя БНФ патрабуе ад уладаў прадстаўлення памяшкання для сустрэчы апазыцыйных палітыкаў з жыхарамі Слоніма.

слонімАдпаведная заява была накіраваная ў Слонімскі райвыканкам – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Старшыня Слонімскай Рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян звярнуўся да старшыні Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча з просьбай прадаставіць актавую залу інтэрната №4 ГУП “Слонімскае ЖКГ” ці малую залу Слонімскага цэнтра культуры для сустрэчы жыхароў Слоніма з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі.

Мэта такой сустрэчы – абмеркаванне перспектыўных шляхоў развіцця Рэспублікі Беларусь і атрыманне канкрэтных прапаноў падчас сустрэчы. Такую сустрэчу слонімцы плануюць правесці 3 красавіка. У ёй мяркуюць прыняць удзел каля 50 чалавек. Але пакуль Павел Севасцьян чакае адказу ад старшыні Слонімскага райвыканкама.

Snimok

Як стала вядома карэспандэнту «Газэты Слонімскай», пяцёра вылучэнцаў на пасаду прэзыдэнта ад апазіцыйных рухаў і партый плануюць у пятніцу, 3 красавіка, наведаць Слонім, каб правесці тут праймерыз (папярэдняе галасаванне) па вылучэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на сёлетнія прэзідэнцкія выбары. У Слонім павінны прыехаць кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і двое сустаршынь аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец і Вольга Кавалькова. Менавіта гэтыя асобы і будуць канкурыраваць між сабой за права стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі ў сёлетнюю прэзідэнцкую выбарачную кампанію.

Адзіны кандыдат будзе абраны па наступных чатырох паказчыках: галасаваннем падчас паездак па рэгіёнах — 30 балаў; галасаваннем у інтэрнэце — 30 балаў; галасаваннем па выніках Кангрэса дэмакратычных сіл — 30 балаў; ад структуры, якая арганізуе працэдуру — 10 балаў. Такім чынам, па гэтых чатырох паказчыках максімальная колькасць балаў, якую можа атрымаць адзіны кандыдат ад апазіцыі, складзе 100 балаў. Пераможа і стане адзіным той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў. Чакаецца, што ў Слоніме кандыдаты ў кандыдаты спачатку выступяць са сваімі праграмамі, а потым пройдзе сам праймерыз. А вось дзе канкрэтна і ў колькі гадзін адбудзецца сустрэча, пакуль удакладняецца.

 

Красавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.