Партыя БНФ » Актывісту, які даглядае дзіця з інваліднасцю, пагражаюць сацыяльныя службы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісту, які даглядае дзіця з інваліднасцю, пагражаюць сацыяльныя службы

Дададзена 15.03.2020 4:40:23 | 550 праглядаў

Актывіста Партыі БНФ Валера Рабцава, удзельніка Курапацкай варты, асуджанага за ўдзел у акцыях за незалежнасць, збіраецца наведаць камісія, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця з інваліднасцю.

Валер РабцаўРаней Валера Рабцава судзілі за ўдзел у акцыях, што адбыліся 7, 8 і 21 снежня 2019 года. У выніку ён атрымаў штраф агулам у 80 базавых велічынь (2160 рублёў).

Пасля вынясення рашэння суддзя суда Заводскага раёна Мінска Алена Капцэвіч звярнулася ў сацыяльныя службы, а таксама ў калектыў школы з запытам, ці належным чынам Валер Рабцаў даглядае сваё дзіця з інваліднасцю.

Сам актывіст атрымлівае дапамогу па дагляду за дзіцём з інваліднасцю з 2014 года.

«Калі сын атрымаў інваліднасць, мне прыйшлося звольніцца з працы і пайсці на гэта аднакапеешнае пасобіе», — распавёў актывіст.

Актывіста ўжо наведалі сацыяльныя службы. Прычына іх візіта – пытанні наконт дапамогі, якую атрымлівае Рабцаў:

«Яны прыйшлі да мяне каля месяца назад і пачалі мне казаць, кшталту што не будуць мне больш афармляць пасобіе, бо павінна быць заяўніком маці дзіцяці. Але я ім распавёў, што згодна з заканадаўствам, заяўніком можа быць любы законны прадстаўнік. Тады неяк сацыяльныя службы ад мяне адчапіліся».

Але 12 сакавіка Валеру Рабцаву патэлефанавала класная кіраўніца яго дзіцяці і папярэдзіла, што да яго «заўтра прыйдзе нейкая камісія»:

«Калі я пачаў распытваць кіраўніцу, то яна зачытала пастанову суддзі пра тое, што я 7, 8 і 21-га снежня з такога-та па такі-та час знаходзіўся там-та і там-та (то бок у гэты час я знаходзіўся на мітынгах за незалежнасць). Логіка такая: калі чалавек быў на акцыях, то – не даглядаў сваё дзіцё ў гэты час.

Яшчэ класная кіраўніца паведаміла, што яны павінны адпісаць у паліклініку, МНС і Інспекцыю па справах непаўнагадовых. Магчыма, усе гэтыя службы і заявяцца да мяне заўтра».

Ніякіх дакументаў і пастановаў аб наведванні камісіі актывіст пакуль не атрымаў. Ён збіраецца патрабаваць іх у камісіі, калі тая да яго прыйдзе.

Сітуацыю пракаментаваў юрыст Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алег Пашкевіч:

«Атрымліваецца, што сам удзел у мірных сходах і выказванне свайго меркавання з пункту гледжання суда з’яўляецца падставай для таго, каб ставіць пытанне, ці належным чынам чалавек даглядае дзяцей і ці ўсё добра ў яго ў іншых сферах (у яго асабістым жыцці). Па-першае, гэта дзіўна, а па-другое, гэта яшчэ адзін з метадаў ціску на грамадскіх актывістаў. Бо тое, што чалавек на гадзіну-дзе выйшаў на плошчу і штосьці там рабіў (што не стварыла ніякіх пагрозаў для грамадства і іншых грамадзян), не можа быць падставай для таго, каб да яго накіроўваць нейкія камісіі, глядзець, як ён даглядае сваё дзіця. Гэта свядомы ціск на актывістаў».

Паводле газэты “Новы Час

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.