Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ: “Найперш трэба думаць пра здароўе людзей”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ: “Найперш трэба думаць пра здароўе людзей”

Дададзена 17.03.2020 8:57:00 | 632 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў распавёў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя, чаму народнае галасаванне ў рэгіёнах трэба было адмяніць яшчэ раней, а таксама пра адмову вылучанага Партыяй БНФ Аляксея Янукевіча удзельнічаць у праймерыз.

16 сакавіка адмовіўся ўдзельнічаць у праймерыз Павел Севярынец, а сёння зняў сваю кандыдатуру і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Партыя з гэтай нагоды зрабіла адмысловую заяву.

Рыгор КастусёўРыгор Кастусёў: Удзельнікі праймерыз прыпыняюць паездкі, але сёння (17 сакавіка) сустрэча ў Баранавічах яшчэ адбудзецца. Паездку не адмянілі, хаця я галасаваў за тое, каб гэтыя паездкі спынілі яшчэ з 16 сакавіка. Гэта не толькі мая пазіцыя, але і пазіцыя партыі. На жаль, большасць удзельнікаў Рады народнага галасавання прагаласавалі за сустрэчу ў Баранавічах. Я і раней казаў, што для мяне здароўе людзей на першым месцы. Палітычныя амбіцыі – гэта добра, але трэба думаць і пра тых, за каго адказваеш. Думаць пра тое, якой рызыцы мы падвяргаем іх. Я спрабаваў пераканаць калег, што людзей трэба берагчы, але да мяне не прыслухаліся.

Радыё Рацыя: Учора зняўся з праймерыз Павел Севярынец, сёння – Аляксей Янукевіч. Хутка нікога не застанецца…

Рыгор Кастусёў: Мы патлумачылі ў сваёй заяве, чаму так адбылося з Аляксеем Янукевічам. Пасля ўчарашніх падзей паўночы абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася, і, у рэшце рэшт, прынялі такое рашэнне. Сёння мы назіраем дваістаць рашэнняў асобных арганізацый у некаторых пытаннях. Калі падчас народнага галасавання перамогу дэмакратычным кандыдатам забяспечваюць галасы чыноўнікаў райвыканкамаў, то для мяне гэта незразумела. Пра якое адзінства тады можна казаць? Калі ўдзельнікі праймерыз здолеюць вырашыць канфлікт, то можа вярнуцца ў кампанію і Аляксей Янукевіч.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.