Партыя БНФ » “Як так можна, Юрый?!” — дэбаты Губарэвіча і Янукевіча ў эфіры на радыё
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Як так можна, Юрый?!” — дэбаты Губарэвіча і Янукевіча ў эфіры на радыё

Дададзена 18.03.2020 9:10:35 | 782 праглядаў

Кааліцыя апазіцыі развалілася, не датрываўшы нават да заканчэння працэдуры праймерыз.

press_confСпачатку, гучна бразнуўшы дзвярыма, з праймерыз выйшаў сустаршыня БХД Павел Севярынец, за ім на стол пасведчанне прэтэндэнта на званне адзінага кандыдата ад апазіцыі паклаў прадстаўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Але разысціся палюбоўна ў былых паплечнікаў сіл не хапіла. Аляксей Янукевіч гучна абвінаваціў Юрыя Губарэвіча ў палітычнай амаральнасці, той, у сваю чаргу, калег — у інфантылізме.

Што стала прычынай разладу ў шэрагах былых паплечнікаў? Што дрэннага ў тым, што на сустрэчы ўдзельнікаў праймерыз прыходзяць прадстаўнікі мясцовай улады? Ці правільна дзяліць выбаршчыкаў на правільных і няправільных?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфірыадказвалі лідар грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Напярэдадні Аляксей Янукевіч паставіў у віну вылучэнцу ад руха “За Свабоду” выкарыстанне дапамогі з боку ўладаў для забеспячэння перавагі падчас народнага галасавання.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч абвінаваціў лідара руху “За свабоду” Юрася Губарэвіча ў тым, што за яго на раённых праймерыз апазіцыі мэтанакіравана галасуюць прадстаўнікі ўладнай вертыкалі.

“Як так можна, Юрый?!” — абураецца Янукевіч і дае доўгі спіс тых, хто падтрымаў кандыдатуру Губарэвіча. У пераліку ёсць першы сакратар райкама БРСМ, трэнер БРСМ, супрацоўнікі райвыканкамаў, дырэктар сярэдняй школы, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце памежнага паста, сябры выбарчых камісіяў на мінулых выбарах у Палату прадстаўнікоў ад БРСМ і Беларускага фонду міру, а таксама настаўнікі.

“Гэта далёка не поўны спіс пасадаў ды месцаў працы прадстаўнікоў улады, якія прымалі ўдзел у сходах Народнага галасавання і галасавалі за Юрыя Губарэвіча ў маленькіх гарадах Берасцейшчыны — Драгічыне ды Століне”, — піша Янукевіч.

Прадстаўнік ПБНФ кажа, што меў доступ да спісаў удзельнікаў галасавання і папрасіў сябра сваёй каманды праверыць іх праз інтэрнэт. Такім чынам ён і даведаўся пра месцы працы супрацоўнікаў уладнай вертыкалі.

Янукевіч кажа, што галасаванне за кожнага з кандыдатаў праймерыз было таемным. Але ён упэўнены, што прадстаўнікі ўлады масава галасавалі за Губарэвіча: “Я размаўляў з дэмакратычным актывам на сходах, і многія самі распавялі мне, што галасавалі за Паўла Севярынца або Мікалая Казлова. Не маю падставаў меркаваць, што яны хлусілі. І звычайная матэматыка яскрава сведчыць, што ўладная мабілізацыя відавочна адбылася за Юрыя Губарэвіча”.

На яго думку, памылкай было адмаўляцца ад праймерыз праз удзел у галасаванні мясцовых чыноўнікаў, як зрабіў Севярынец. Але найбольш яго абурае пазіцыя Губарэвіча: “У той жа час мне надзвычай агідна бачыць, як Юрый Губарэвіч паблажліва выдурваецца ўсе мінулыя дні, заяўляе ўсім, што ён перамог у Драгічыне, Пінску ды Століне выключна за кошт таго, што ўдала папрацаваў у сацыяльных сетках ды здолеў прыцягнуць новых, незаангажаваных людзей з больш шырокага колу, чым апазыцыйнае гета. Як так можна, Юры?! Які надзвычайны прыз або якая непераадольная сіла прымушае цябе так нахабна хлусіць у вочы сваім жа паплечнікам ды калегам?!”

Як паведамлялася раней, Аляксей Янукевіч выйшаў з удзелу ў апазіцыйных праймерыз следам за Паўлам Севярынцам.

 

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.