Партыя БНФ » Старшыня Віцебскай арганізацыі БНФ: У Віцебску адзначаць Дзень Волі віртуальна
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Віцебскай арганізацыі БНФ: У Віцебску адзначаць Дзень Волі віртуальна

Дададзена 23.03.2020 12:02:09 | 785 праглядаў

У Віцебску рыхтуюць віртуальнае адзначэнне Дня Волі.

Гараджан запрасілі ў адмысловую групу ў Фэйсбуку, дзе да 25-га сакавіка будуць збіраць узаемныя віншаванні. Сюды можна даслаць фотаздымак з нацыянальным сцягам або ў вышыванцы, выкласці відэа з пажаданнямі, чытаннем вершаў або хронікай святкаванняў мінулых гадоў.

Смолікаў 2017Такі фармат быў абраны ў сувязі з тым, што ўсе масавыя мерапрыемствы сталі патэнцыйна небяспечнымі, кажа старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў:

– Сітуацыя з каронавірусам вельмі напружаная, людзі стараюцца лішні раз не збірацца на нейкія масавыя мерапрыемствы. Таму была прапанова стварыць групу, каб кожны ўдзельнік мог павіншаваць жыхароў Віцебска з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да сёлетніх угодкаў БНР створаны і адмысловы відэаканал 25 сакавіка#Віцебск, дзе сабраны беларускія фільмы і спевы, каб кожны мог правесці Дзень Волі з адпаведным настроем і пад добрую музыку. 25 сакавіка арганізатары віртуальнага святкавання хочуць выкласці туды ж і відэаролікі сёлетніх віншаванняў.

Фармат адзначэння Дня Волі «у рэале» таксама абмяркоўваецца. Традыцыйнай імпрэзай 25-га сакавіка штогод было ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі на будынку мастацкай вучэльні, дзе вучыўся Васіль Быкаў, і да помніка Уладзіміру Караткевічу. Вядома, і сёлета ахвотныя змогуць зрабіць гэта калі не калектыўна, дык індывідуальна.

Паводле газэты “Новы Час

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.