Рыгор Кастусёў занепакоены пагрозай надзвычайнага становішчаДададзена 21.03.2020 3:53:39 | 1,295 праглядаў Дата прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ўсё яшчэ застаецца невядомай, але плануецца, што яны адбудуцца ў жніўні. Міжтым сітуацыя ў краіне істотна змяняецца: распаўсюджванне каронавіруса цягне за сабой эканамічныя і грамадскія наступствы.
«Самае галоўнае пытанне – наколькі ў беларусаў хопіць цярпення на ўладу, якая не можа прыняць адэкватных мер» На думку Рыгора Кастусёва, наша краіна яшчэ толькі ў пачатку шляху барацьбы з каронавірусом. «Пры ўсім тым, што Лукашэнка храбрыцца і паказвае, што беларусы вірусу не баяцца, прырода бярэ сваё. Межы хваробы не прыпыняць. Таму верагодна, што і Беларусь пацерпіць не меней, чым іншыя краіны Еўропы. Гэта хвароба яшчэ пакажа, на што яна здольная»», – мяркуе старшыня Партыі БНФ. У выніку эканоміку можа чакаць абвал. Кастусёў адзначае, што курс беларускага рубля ўжо імкліва зніжаецца. «Самае галоўнае пытанне – наколькі ў беларусаў хопіць цярпення трываць уладу, якая не можа прыняць адэкватных мераў для абароны насельніцтва ад вірусу, а таксама эканамічных наступстваў. Як мы бачым, у беларускіх уладаў пануе разглубленасць: чыноўнікі на месцах не ведаюць, што рабіць, чакаюць каманды зверху. Усё вядзе да таго, што акрамя ўвядзення надзвычайных мер у Лукашэнкі іншай магчымасці застацца пры ўладзе можа і не быць», – сказаў палітык. На думку Кастусёва, фактар каронавіруса згуляе ў плюс для апазіцыі толькі, калі грамадзяне ўсведамляюць няздольнасць улады да абароны насельніцтва і правядзенні эканамічных рэформаў, неабходных для супрацьстаяння збядненню. «Нягледзячы на негатыўныя эканамічныя наступствы, хутчэй за ўсё, будзе паўтор ранейшага стылю прэзідэнцкіх кампаній»
«Звычайна выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць не вельмі актыўна. Асноўная фаза доўжыцца прыкладна тры месяцы. Атрымліваецца, што калі да лета сітуацыя з каронавірусом будзе вырашаная (а гэта досыць верагодна), то істотнага ўплыву на перадвыбарчую кампанію яна не акажа», – мяркуе Казакевіч. На думку палітолага, наўрад ці каронавірус акажа істотны ўплыў на дзеяньні апазіцыйных кандыдатаў. «У працэдуры праймерыз назіраецца калі не правал, то вялікае пытанне – і ён звязаны не з эпідэміялагічнай сітуацыяй, а з тым, што ўнутры апазіцыі існуюць супярэчнасці. Пакуль не прыкметная вялікая актыўнасць з боку патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, і наўрад ці варта яе чакаць у бліжэйшыя месяцы», – сказаў Казакевіч. Палітолаг лічыць, што краіна сутыкнецца з негатыўнымі эканамічнымі наступствамі. «Але, нягледзячы на іх, хутчэй за ўсё, будзе паўтор ранейшага стылю прэзідэнцкіх кампаній. Як можна ўбачыць у нядаўнім мінулым, на эканамічныя праблемы насельніцтва адказвае пасіўнасцю. Большасць людзей выбары «не заўважае», а эканамічна актыўныя грамадзяне робяць спробы з’ехаць. Думаю, такі настрой і далей будзе дамінаваць у грамадстве», – лічыць Казакевіч. |
Навіны Моладзі БНФ
|
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|