Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ: “Аптымальны фармат селетняга святкавання Дня Волі – дэцэнтралізацыя”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ: “Аптымальны фармат селетняга святкавання Дня Волі – дэцэнтралізацыя”

Дададзена 22.03.2020 12:06:16 | 594 праглядаў

У Беларусі набліжаецца 25 сакавіка – Дзень Волі. Гэта адно з найбольш значных святаў для дэмакратычнай грамадскасці.

Дзень волі 25 сакавіка 12-1У сувязі з пандэміяй каронавірусу, фармат свята будзе зменены, кажа карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

– Сёлета аптымальным фарматам выглядае дэцэнтралізацыя, то бок адзначэнне ў такіх групах, у кавярнях, у барах, арганізацыя вывешвання сцягоў. Думаю, на гэта не трэба забывацца, і заклікаць людзей таксама ўвечары рабіць святочныя феерверкі. То бок гэтае свята павінна шырэй ісці ў народ. І я думаю, што гэта менавіта той шлях, які ў гэтым годзе самы належны і дарэчны.

Паводле Аляксея Янукевіча, добра тое, што ў грамадстве 25 сакавіка становіцца больш пазнавальным і зразумелым, а кола свядомых беларусаў расце.

 

Лістапад 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.