Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ зьняпраўджвае Лукашэнку наконт каранавіруса
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ зьняпраўджвае Лукашэнку наконт каранавіруса

Дададзена 21.03.2020 9:04:03 | 214 праглядаў

Аляксандар Лукашэнка сабраў 19 сакавіка нараду, прысьвечаную эпідэмічнай сытуацыі. На ёй ён паўтарыў ранейшыя «парады», як змагацца з COVID-19 — каранавірус нібыта можна «труціць» гарэлкай і лазьняй.

«Я некалі абмовіўся аб тым, што людзям трэба, каб змагацца з рознымі вірусамі, у тым ліку і з гэтым, часьцей хадзіць у сухую лазьню, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Паколькі COVID-19 ня любіць высокіх тэмпэратураў і пры плюс шасьцідзесяці, як мяне праінфармавалі спэцыялісты, гіне».​

Зьміцер СалошкінНамесьнік старшыні Партыі БНФ, доктар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін, які нядаўна падрабязна расказваў, як засьцерагчыся ад каранавірусу, растлумачыў Свабодзе, чаму нават самая гарачая саўна ня лекуе ад COVID-19:

«Калі вы седзіце ў саўне, а чалавек перад вамі кашлянуў кудысьці на паліцу, тады так, калі там сухое паветра тэмпэратуры 100 градусаў, вірус загіне досыць хутка, — кажа ён. — Але тэмпэратура цела чалавека ўсярэдзіне — гэта адна з самых жорсткіх канстантаў. І нават калі самая моцная хвароба, гэта 40 градусаў.

Нават калі вы седзіце ў саўне, тэмпэратура цела застаецца стабільнай. Так што носьбіт гэтага вірусу, і пасядзеўшы ў саўне, выйдзе і зноў будзе кашляць і распаўсюджваць вірус.

Саўна за кошт тэмпэратуры можа хіба што „аўтаматычна“ праводзіць дэзынфэкцыю, але ў целе чалавека нельга дасягнуць такой тэмпэратуры».

Лекар дадае: і іншыя «народныя сродкі», як часнык і цыбуля, ня лічацца дзейнымі, а сапраўдныя рэкамэндацыі супраць COVID-19 даступныя і даволі простыя.

Насамрэч у Сусьветнай арганізацыі здароўя няма дасьледаваньняў, якія б паказвалі, што вірус SARS-CoV-2 гіне пры тэмпэратуры 60 градусаў. Вядома толькі, што падобны (але не цяперашні) вірус SARS хутчэй (але не адразу і ня цалкам) гіне пры тэмпэратурах звыш 56°С (аднак ня ў целе чалавека, вакол якога такая тэмпэратура паветра, а пры непасрэдным нагрэве саміх вірусных часьцінак).

Таксама Лукашэнка 19 сакавіка параіў мыць рукі гарэлкай і «ўнутр 100 грамаў». Але гарэлка недастаткова эфэктыўная для ачышчэньня рук і зусім неэфэктыўная супраць вірусаў у арганізьме. Рукі рэкамэндуюць мыць сродкамі дэзынфэкцыі, якія ўтрымліваюць ня менш за 60% сьпірту, або проста мылам.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Сакавік 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Лют    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.