Партыя БНФ » Саранчукоў: “Мы працуем дзеля мэтаў, якія пазначаныя заснавальнікамі БНР”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Саранчукоў: “Мы працуем дзеля мэтаў, якія пазначаныя заснавальнікамі БНР”

Дададзена 25.03.2020 10:05:46 | 733 праглядаў

Гарадзенцы ранкам 25 сакавіка сабраліся ў цэнтры гораду, каб зачытаць Трэцюю Ўстаўную грамату Беларускай Народнай Рэспублікі і прасьпяваць нацыянальныя гімны – “Пагоню” і “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Акцыю актывісты правялі на падворку Цэнтра гарадскога жыцця, дзе звычайна ладзяцца беларускія культурніцкія імпрэзы.

20200325_HRO_DZEN_VOLI_SAY_07Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, адзін з арганізаітараў акцыі і кіраўнік гарадзенскай партыйнай арганізацыі заявіў, што ўся іх дзейнасць скіравана на дасягненне мэтаў, якія ставілі перад сабой заснавальнікі БНР – паведамляе газэта “Народная Воля

Ён таксама зазначыў, што акцыю невыпадкова правялі нешматлюдную, пры гэтым прытрымліваліся ўсіх санітарных норм, як і рэкамендуюць медыкі падчас пандэміі каранавіруса.

Паводле Саранчукова 25 сакавіка актывісты апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый наведаюць могілкі, дзе ўшануюць памяць вядомых беларусаў. Увечары Саранчукоў прапанаваў далучацца да святочнага канцэрта, які будзе транслявацца анлайн з Мінску і адзначаць свята ў сваіх сем’ях.

Нагадаем, што актывісты з Гродна падавалі заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства ў гонар Дня Волі ў Каложскім парку і ўлады дазволілі правядзенне акцыі. Але, заяўку ў сувязі з пандэміяй каранавіруса давялося адазваць.

Тым часам гарадзенская крама “Цудоўня”, дзе можна набыць сцягі ды вопратку з патрыятычнай сымболікай і нацыянальным арнамэнтам, абвесціла, што сёння дае зніжку ў 20% кожнаму, хто пры набыцці тавара скажа спокліч “Жыве Беларусь!” (спраўдзіць гэта можна, наведаўшы краму на Кірава, 3).

a

CCCE802D-A386-455F-9233-D6A5AC0674FB_w1023_r1_s

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.