Партыя БНФ » Як адзначылі Дзень Волі фронтаўцы Лідчыны
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Як адзначылі Дзень Волі фронтаўцы Лідчыны

Дададзена 26.03.2020 12:29:51 | 457 праглядаў

Традыцыйным чынам адзначылі Дзень Волі на Лідчыне. Грамадскія актывісты наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за беларускую волю розных часоў – ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны.

Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Беларускай Народный Рэспублікі – генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Расказвае старшыня лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ “Адраджэнне” – Сяргей Пантус:

– Адбылося традыцыйнае мерапрыемства. Мы ўшанавалі памяць усіх вядомых змагароў Лідчыны, якія змагаліся за волю Беларусі. І наведалі магілы людзей, якія непасрэдна звязаныя з БНР, напрыклад, генерал Кіпрыян Кандратовіч. Гэта нашае традыцыйнае мерапрыемства, мы штогод яго ладзім, бо трэба памятаць сваю гісторыю, гэта патрыятычнае выхаванне і наказ будучым пакаленням.

Завершылася адзначэнне Дня Волі наведваннем памятнага каменя “100 гадоў БНР”, які быў усталяваны за кошт мясцовага мецэната два гады таму ля грэка-каталіцкай капліцы па вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Лідзе – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

2020

IMG_20200325_134653

IMG_20200325_145853

IMG_20200325_150201

IMG_20200325_145654

IMG_20200325_155136

IMG_20200325_160525

IMG_20200325_150332

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.