Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ мастак Аляксей Марачкін апынуўся заблакаваны ў Чарнагорыі з-за каранавіруса
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ мастак Аляксей Марачкін апынуўся заблакаваны ў Чарнагорыі з-за каранавіруса

Дададзена 28.03.2020 12:06:58 | 707 праглядаў

Група беларускіх мастакоў з’ехала на пленэр яшчэ 2 сакавіка, паведамляе «Народная воля».

МарачкінГэтае мерапрыемства арганізаваў чарнагорскі бізнэсмен Ратка Паповіч, прычым робіць ён гэта ўжо не першы год. Высока ў гарах прадастаўляе беларускім мастакам жыллё і харчаванне за свой кошт, і людзі месяц спакойна займаюцца творчасцю. Расплачваюцца, як гэта прынята, сваімі карцінамі. Вось і гэтай вясной чацвёра мастакоў — Аляксей Марачкін, Наталля Піневіч, Алесь Палей і Настасся Патворава — прыехалі ў Чарнагорыю ў пачатку сакавіка.

І ў Мінск павінны былі вярнуцца не пазней за 3 красавіка. Але зараз іх ад’езд адкладаецца як мінімум на 20 дзён, бо на час каранціну авіязлучэнне спынена.

Зрэшты, дзіўная справа: настрой ва ўсіх мастакоў, як паведаміў нам сын Аляксея Марачкіна, які трымае сувязь з групай, шыкоўны. Ігар Марачкін падзяліўся такімі сямейнымі навінамі:

— Бацька з галавой сышоў у працу. Ён, праўда, схуднеў, але затое як добра выглядае! Усё таму, што ходзіць па гарах, п’е хатняе вінаграднае віно і не есць салодкага, як у Мінску прывык: зефір, разынкі і вафлі. Да мора няблізка, трэба спускацца дзесяць кіламетраў. Так, у іх распараджэнні ёсць аўтамабіль, але ў машыне можна ехаць толькі па двое: кіроўца і пасажыр на заднім сядзенні. Такія цяпер у Чарнагорыі правілы. Наогул краіна з-за віруса абязлюдзела: гасцініцы на ўзбярэжжы не працуюць, кафэ зачыненыя, дарогі на пляж перакрыты. Застаюцца толькі горы. Дарэчы, дзень таму там выпаў вялікі снег. Бацька радуецца: нарэшце з кветак, з нацюрмортаў ён пяройдзе на зімовыя краявіды. Засумаваў па снезе.

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.