Партыя БНФ » Анатоль Сахаруша: “Беларуская вёска практычна памерла”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Анатоль Сахаруша: “Беларуская вёска практычна памерла”

Дададзена 31.03.2020 12:05:21 | 887 праглядаў

Для беларусаў страшны не толькі каронавірус, але і беларускі чыноўнік. Сумная карціна ў краіне – вёскі, якія выміраюць.

А выміраюць яны моўчкі па віне бяздарнага і безініцыятыўнага чынавенства. Любы чыноўнік ці кіраўнік дбае найперш пра свой кішэнь. Не выратавалі вёску і аграгарадкі.

Калі за добрае лічыць, што адбілі ў людзей ахвоту працаваць на зямлі, то гэта іх 100-адсоткавы поспех, – кажа жыхар аграгарадка Кабакі, сябра Сойму Партыі БНФ Анатоль Сахаруша:

Анатоль-Сахаруша-1024x768– Калі параўнаць, што было ў вёсцы, колькі было моладзі, колькі было людзей, і сёння, то яна не толькі змянілася, а вёска ўжо практычна перастала існаваць. У тым сэнсе, што засталіся толькі старыя людзі, а з моладзі зараз не застаецца ніхто. Гэта толькі тыя, хто скончыў школу, вывучыўся на трактарыста, і больш ім нічога не свяціла, і якія любілі папіць “чарніла”.

Паводле карэннага вяскоўца Сахарушы, выратаваць сельскую гаспадарку і вёскі змагло б фермерства і прыватная ўласнасць на зямлю. Датуемыя калгасы і саўгасы патрэбны толькі ў інтарэсах чыноўніка і кіраўніка гаспадаркі. Менавіта такія форма ўласнасці дазваляе ім добра пагрэць рукі, выкарыстоўваючы танную працу вясковых рабоў.

Цалкам размову з сябрам Сойму Партыі БНФ Анатолям Сахарушам слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.