Беларусы дапамагаюць медыкам: збор сродкаў дзеля барацьбы з COVID-19
Дададзена 04.04.2020 11:10:30 | 2,142 праглядаў Дапаможам дактарам разам! Грамадскія актывісты, платформа molamola.by і фонд «Імёны» працягваюць збор сродкаў на рэспіратары для медыкаў.
Да дапамогі беларускім медыкам, якія зназходзяцца на перяднім краі барацьбы з каранавірусам, далучаюцца шматлікія арганізацыі грамадзянскай супольнасці i актывісты з усёй краіны.
Гэтак, 3 красавіка сябры Партыі БНФ на чале з намеснікам старшыні партыі Вадзімам Саранчуковым разам з іншымі грамадскімі актывістамі адвезлі 1,5 тысячы масак у 3 гарадзенскія шпіталі.
“Можаце ўжо запісваць мяне ў панікеры, але калі гэта дапаможа выратаваць хаця б адно жыцьцё – значыць усё не дарма!” – сказаў намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў.
Агулам супольная акцыя ўжо закранула каля дзясятка гарадоў: сярод іх Менск, Віцебск, Гомель, Ліда, Хоцімск, Наваполацк ды іншыя. Актывісты паставілі ў больніцы 20 тысяч рэспіратараў. Зараз валанцёры дамаўляюцца пра закуп камбінезонаў і медычных халатаў, якія таксама развязуць па айчынных клініках.
|