Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч – пра новае абмежаваньне свабоды сходаў у Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч – пра новае абмежаваньне свабоды сходаў у Беларусі

Дададзена 05.04.2020 1:03:11 | 481 праглядаў

У Беларусі арганізатараў масавых мерапрыемстваў абавязалі заключаць дамовы зь міліцыяй, хуткай дапамогай і службамі ЖКГ да атрыманьня дазволу на іх правядзеньне ад выканкамаў.

Раней такія дамовы заключаліся ўжо пасьля атрыманьня дазволу, паведамляе радыё Свабода.

Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2020 г. № 196, якая апублікавана 5 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

янукевіч78 (2)«Гэтыя зьмены скіраваныя хутчэй не на атрыманьне дадатковых сродкаў ад арганізатараў, хаця з дакумэнта не зразумела, у які момант давядзецца плаціць за міліцыю, хуткую дапамогу і ўборку тэрыторыі. Але дакладна зразумела, што цяпер будзе складаней падаваць заяўку на правядзеньне масавых акцыяў. Да гэтага для падачы заяўкі трэба было мець намер і падрыхтаваць паперу. А цяпер проста для таго, каб падаць заяўку, трэба будзе прайсьці празь некалькі бюракратычных і юрыдычных працэдураў», — камэнтуе новаўвядзеньне намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.