Партыя БНФ » Магілёўскі суд пакінуў у сіле адміністратыўны штраф Рыгору Кастусёву
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Магілёўскі суд пакінуў у сіле адміністратыўны штраф Рыгору Кастусёву

Дададзена 09.04.2020 9:24:34 | 1,212 праглядаў

Суддзя Магілеўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакінуў у сіле рашэнне суда Шклоўскага раёна аб пакаранні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь (810 рублёў).

kastusiouМікалай Гладкі разгледзеў скаргу Рыгора Кастусёва ў абласны судзе 9 красавіка. Суддзя заслухаў выступ Кастусёва і, пасля невялікага перапынку, вынес сваё рашэнне.

Нагадаем, што 10 лютага 2020 года суддзя суда Шклоўскага раёна Святлана Баранцава вынесла рашэнне аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам у памеры 30 базавых велічынь за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах (ч.1. Арт.23.34 КаАП). Палітык быў пакараны, бо прыняў удзел у несанкцыянаванай уладамі акцыі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 20 снежня Мінску.

Кіраўнік БНФ не адмаўляе, што ён сапраўды ўдзельнічаў у пратэстнай акцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 20 снежня. Пры гэтым ён лічыць, што нічога супрацьзаконнага не рабіў, – абарона незалежнасці краіны, – святая справа для кожнага грамадзяніна Беларусі.

Рыгор Кастусёў адзначае, што Канстытуцыя і розныя міжнародныя дамовы, якія ратыфікавала Беларусь, дазваляе яму, як і любому грамадзяніну іншаму нашай краіны, мірна ўдзельнічаць любым спосабам у абсалютна любых мірных масавых мерапрыемствах, як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных, але не парушаюць забароны, устаноўленыя арт.23 Канстытуцыі і арт.21 і п.3 арт.19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Па словах старшыні Партыі БНФ, ён абавязкова будзе абскарджваць рашэнне суда ў вышэйстаячых інстанцыях.

Іван Барысаў, 6tv.by

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.