Партыя БНФ » Лідэры БНФ дапамагаюць медыкам у межах кампаніі ByCovid19
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэры БНФ дапамагаюць медыкам у межах кампаніі ByCovid19

Дададзена 09.04.2020 11:03:09 | 754 праглядаў

Дапаможам дактарам разам! Грамадскія актывісты ByCovid19 працягваюць збор сродкаў на дапамогу для медыкаў, забяспечваюць шпіталі неабходнымі матэрыяламі і сродкамі абароны.

У Гародні створана адзіная база дапамогі медыкам, што працуюць з хворымі на каронавірус і сталым людзям, што знаходзяцца ў самаізаляцыі ці каранціне з-за каронавіруса.

Вадзім Саранчукоў БНФ covid19Пра працу валанцёраў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя распавядае адзін з каардынатараў валанцёрскага руху ў Гародні, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

– Зараз мы аб’ядноўваем каманду валанцёраў для працы ў горадзе. Запушчаны тэлеграм-чат для камунікацыі, для збора інфармацыі, каму што трэба і хто можа дапамагчы. Заснаваныя два тэлефонныя нумары, бо адна з асноўных груп рызыкі – гэта людзі сталага ўзросту. І мы будзем прапаноўваць ім заставацца ў хаце. І запрашаем валанцёраў далучыцца да дапамогі дастаўкі ім харчавання з крамаў.

На думку Вадзіма Саранчукова, медыкі павінны і самі агучваць свае патрэбы:

– Ёсць цэнтральная база валанцёраў, якая збіраецца па ўсёй Беларусі. Да той базы мы таксама маем доступ і да тых людзей, якія зарэгістраваліся і прапаноўваюць сваю дапамогу. Асобна мы звяртаемся да медыкаў, каб яны не хавалі тых патрэбаў, якія ёсць у іх. Бо магчымасці ёсць розныя і рэсурсы збіраюць па ўсёй краіне.

Гэтак, 3 красавіка сябры Партыі БНФ на чале з намеснікам старшыні партыі Вадзімам Саранчуковым разам з іншымі грамадскімі актывістамі адвезлі 1,5 тысячы масак у 3 гарадзенскія шпіталі.

28 сакавіка Сойм Партыі БНФ прыняў зварот з нагоды пандэміі віруса COVID-19 i звязанага з ёй эканамічнага крызысу ў Беларусі. Сярод іншага, БНФ запатрабаваў забясьпечыць установы аховы здароўя Беларусі належнымі сродкамі абароны персаналу, у прыватнасьці рэспіратарамі FFP3, а таксама дмяніць загад, па якім медыкі, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, павінны далей працаваць на сваім працоўным месцы. Сойм БНФ таксама заклікаў да каранціну ў навучальных установах, а таксама заклікаў работнікаў сістэмы адукацыі актыўна выкарыстоўваць магчымасьці дыстанцыйнага навучаньня з дапамогай анлайн-сэрвісаў.

У Менску ў арганізацыі дапамогі медыкам цяпер бярэ ўдзел старшныя Менскай арганізацыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч:

Больш падрабязную інфармацыю пра валанцёрскі рух і патрэбы медыкаў ад сёння можна атрымаць на адмысловай старонцы ў сусветным павуцінні https://bycovid19.com/.

Ты медык і патрэбная дапамога? Запоўні форму ↘ https://bit.ly/Covid19BY
Жывеш не ў Беларусі і хочаш дапамагчы? Ідзі па спасылцы ↘ https://bit.ly/bycovid19
Хочаш пералічыь грошы праз АРІП / ЕРИП ↘ №II/976941
Маеш 3d друкарку і хочаш друкаваць рэчы для лекараў? FAQ па спасылцы ↘ https://covid19.hackerspace.by/faq

❗ Таксама заклікаем падтрымаць іншыя каналы збора дапамогі:

↘ Партнэрскі збор дапамогі для медыкаў https://bit.ly/3dIwN80

↘ Збор у дапамогу для 3d друкароў https://bit.ly/3aIkvdE

↘ Збор на сродкі абароны для медработнікаў https://bit.ly/2UCjVYb

↘ Збор на 7 парадаў як выжыць людзям сталага веку https://bit.ly/3dNHiXx

↘ Усе зборы па праблеме  #COVID19 на MolaMola тут https://bit.ly/2wbhtj8

Большасьць людзей, якія хварэюць на COVID-19, маюць невыразныя сымптомы і папраўляюцца. Аднак здараюцца і больш сур’ёзныя выпадкі, зь цяжкімі праявамі хваробы. Вось парады Сусьветнай арганізацыі здароўя, як зрабіць усё магчымае, каб не захварэць. І ня толькі на каранавірус.

Мыйце рукі. Часта

Рэгулярна і вельмі старанна мыйце рукі са сродкам, які зьмяшчае спірт, альбо вадой з мылам. Гэта забівае вірусы, якія вы маглі падчапіць рукамі.

Захоўвайце дыстанцыю

Старайцеся знаходзіцца на адлегласьці ня меней за 1 мэтар ад суразмоўцаў, якія кашляюць ці шморгаюць носам. Знаходзячыся блізка ад хворага чалавека, вы можаце ўдыхнуць вірус, які распаўсюджваецца пры кашлі і чханьні, і самі захварэць.

Не дакранайцеся да вачэй, носа і рота

На руках можа быць вірус, таму, калі вы дакранецеся да слізістых паверхняў, ён можа трапіць у арганізм і вы захварэеце.

Прыкрывайце рот і нос локцем ці сурвэткай, калі кашляеце і чхаеце

Выкарыстаную сурвэтку трэба адразу выкінуць. Калі пры кашлі або чханьні прыкрываць нос і рот рукой, мікробы могуць патрапіць на вашыя рукі, а затым на прадметы або людзей, да якіх вы дакранаецеся.

Калі ў вас тэмпература, кашаль ці вы цяжка дыхаеце, адразу зьвяртайцеся да доктара

Заставайцеся дома, калі пачуваецеся кепска. Зьвяртайцеся па мэдыцынскую дапамогу неадкладна і выконвайце парады лекараў. Так вы ачуняеце хутчэй і ня станеце крыніцай інфэкцыі для іншых.

Сачыце за апошняй інфармацыяй пра сытуацыю зь вірусамі ў вашай краіне

Гэта дапаможа вам у час распазнаць сымптомы хваробы і зьвярнуцца ў адпаведную ўстанову.

Свабода зьбірае самыя апошнія навіны пра распаўсюд новага каранавірусу тут.

Калі вы вярнуліся з краінаў, дзе ўжо выявілі новы каранавірус

Выконвайце ўсе папярэднія парады.

Заставайцеся дома, калі вы пачуваецеся кепска, нават калі ў вас вельмі невыразныя сымптомы. Не кантактуйце зь іншымі людзьмі і не наведвайце публічных месцаў.

Пры самых нязначных праявах хваробы (тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць) неадкладна зьвяртайцеся да дактароў.

Як абыходзіцца зь ежай

  • Выкарыстоўвайце розныя апрацоўчыя дошкі і нажы для сырога мяса і гатовай ежы.
  • Мыйце рукі паміж апрацоўкай сырога мяса і абыходжаньнем з гатовай ежай.
  • У рэгіёнах, ахопленых успышкай захворваньня, прадукты зьмяса можны ўжываць толькі пасьля тэрмічнай апрацоўкі да поўнай гатоўнасьці.

Як зьберагчыся падчас падарожжаў

  • Адмоўцеся ад паездкі пры высокай тэмпэратуры і кашлі. Як мага хутчэй зьвярніцеся па мэдыцынскую дапамогу.
  • Пазьбягайце блізкіх кантактаў з тымі, хто мае прыкметы высокай тэмпэратуры ці кашляюць.
  • Часта працірайце рукі антысэптычным сродкам (зьмяшчае спірт), альбо мыйце вадой з мылам.
  • Не дакранайцеся да вачэй, носа і рота.
  • Калі вы адчулі сябе нездаровым у вандроўцы, неадкладна паведаміце пра гэта экіпажу ці зьвярніцеся па мэдычную дапамогу ў аэрапорце, на вакзале і г.д.
  • Ужывайце толькі добра прыгатаваную ежу.
  • Ня плюйце на зямлю ў грамадзкіх месцах.
  • Калі вы надзелі маску, пераканайцеся, што яна прыкрывае нос і рот. Старайцеся не дакранацца да яе рукамі. Выкіньце аднаразовую маску адразу пасьля выкарыстаньня, памыйце рукі.

У прафіляктыцы COVID-19 важнае ня толькі частае і правільнае мыцьцё рук. Трэба сур’ёзна паставіцца да чысьціні нашых смартфонаў, піша польскі часопіс Polityka.

Смартфоны з намі паўсюль: на працы, у аўтобусе, рэстаране, ложку, шпіталі. Паводле некаторых дасьледаваньняў, карыстальнік смартфона ў сярэднім бярэ яго ў рукі больш за 70 разоў за суткі. Мы дакранаемся да экрана смартфона некалькі тысяч разоў, у тым ліку і ў туалеце. А пасьля бярэм і прыкладаем яго да твару.

Колькі часу вірус SARS-CoV-2 можа пратрымацца на паверхні?

Каранавірус, таксама як і іншыя вірусы, можа пражыць пэўны час па-за арганізмам гаспадара. Гэты час залежыць ад розных фактараў, найперш ад тэмпэратуры, вільготнасьці і субстрату. Паводле ўступных дадзеных, у гэтым сэнсе SARS-CoV-2 істотна не адрозьніваецца ад SARS i MERS, адказных за ранейшыя эпідэміі. Час іх выжываньня па-за клеткамі складаў ад некалькіх да больш як дзесяці гадзінаў.

  • У лябараторных культурах ён здольны выжыць нават 9 дзён.
  • На меднай паверхні — каля дзьвюх гадзінаў.
  • На паперы — 24 гадзіны.
  • На плястыку — 48 гадзінаў (SARS) або нават да пяці дзён (MERS).
  • На шкле — ад чатырох да пяці дзён.

Са смартфона наўпрост у вочы, вушы і нос

Усё гэта значыць, што SARS-CoV-2 цалкам верагодна можа выжыць пэўны час на паверхні нашага мабільнага тэлефона. Трапіць туды яму нескладана. Штодзённа мы кладзем наш смартфон у розныя месцы, адносна якіх у нас няма пэўнасьці, ці былі яны дызэнфікаваныя.

У нас ёсьць звычка пакідаць яго на стале на працы, падчас сустрэч і размоў, у рэстаранах. Паколькі вірус распаўсюджваецца кропельным шляхам, магчымасьць яго трапленьня на паверхню тэлефона ўзрастае, калі заражаны чалавек кашляе, чхае ці пазяхае пры знаходжаньні гаджэта блізка ад яго.

Калі мы дакранаемся такім тэлефонам да твару, гэта можа прывесьці да перадачы віруса ў зону вакол рота. І гэта ўжо высокая рызыка заражэньня. У такой сытуацыі няважна, колькі разоў і як вы мылі рукі раней. Вы можаце перадаць вірус, дакрануўшыся да тэлефона, на якім ён знаходзіўся, а потым дакрануцца да вуснаў, вачэй ці носа.

Час выжываньня каранавірусу можа быць даўжэйшым, калі ў навакольным асяродзьдзі ёсьць значная колькасьць арганічных злучэньняў. Іншымі словамі: вірус жыве даўжэй у выдзленьнях з носа ці рота, чым у кроплі звычайнага фізіялягічнага раствору.

Як эфэктыўна ачысьціць смартфон, каб не пашкодзіць яго

Рэгулярная чыстка нашага смартфона павінна стаць традыцыйнай прафіляктычнай мерай. Нават калі гэта камусьці здаецца перабольшаньнем, варта памятаць, што трохі перабольшаньня ў гэтым пляне не нашкодзіць.

Найлепш выкарыстоўваць сурвэткі зь мікрафібры, якія часта выкарыстоўваюцца для мыцьця шкла ў акулярах. Гэта дазволіць нам пазьбегнуць драпін, пры ўмове, што на паверхні экрана няма драпіны.

Нядаўна кампанія Apple паведаміла сваім кліентам, што для прыладаў гэтай фірмы бясьпечныя сурвэткі для дэзынфэкцыі Clorox і 70% ізапрапілавы сьпірт.

Воданепранікальныя мадэлі можна мыць у цёплай мыльнай вадзе. На рынку ёсьць нават ультрафіялетавыя лямпы для дэзынфэкцыі смартфонаў. Але ў адрозьненьне ад сурвэтак або вадкасьці мы ня можам насіць іх з сабой. А самае галоўнае ў чыстцы смартфона падчас эпідэміі — рэгулярнасьць. Лепш за ўсё чысьціць прыладу кожны раз, калі яна заставалася ў кантакце з паверхняй, у чысьціні якой мы ня ўпэўненыя і калі побач былі хворыя або невядомыя людзі.

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.