Партыя БНФ » У Пінску памёр журналіст Васіль Мацкевіч: падазраюць COVID-19
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Пінску памёр журналіст Васіль Мацкевіч: падазраюць COVID-19

Дададзена 12.04.2020 12:02:19 | 1,862 праглядаў

Раніцай 11 красавіка ў рэанімацыі Пінскай раённай лякарні памёр журналіст «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч.

vasilij-maczkevich-pinsk-005-825x580-j9zxyНагадаем, што напярэдадні Міністэрства інфармацыі вынесла выданьню пісьмовае папярэджаньне за распаўсюд зьвестак пра эпідэмію каранавіруса ў палескім рэгіёне.

У 4.32 раніцы 11 красавіка Васіль Мацкевіч напісаў у рэдакцыйны чат, што ён знаходзіцца ў лякарні.

Аб тым, што ён кепска сабе адчувае журналіст паведаміў яшчэ 9 красавіка.
Факт сьмерці раніцай пацьвердзілі рэдактару сайта Сьвятлане Гарда, на пытаньне аб прычынах сьмерці ў лякарні спаслаліся на таямніцу здароўя.

Дагэтуль пра сьмерць Васіля Мацкевіча паведамілі ягонай сястры.
Таксама рэдактару «Медиа-Полесье» паведамілі ў Пінскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі, што будуць праводзіць дэзынфэкцыю офісу рэдакцыі.

У Васіля Мацкевіча ўзялі тэст на каранавірус. Па словах ягонай жонкі Ірыны, гэта адбылося 7-8 красавіка. Сына Васіля – Адама, які кантактаваў з бацькам тры дні таму таксама паклалі ў лякарню. Васілю Мацкевічу было 46 гадоў, ён працаваў на сайце «Медиа-Полесье» з моманту ягонага адкрыцьця.

Управа БНФ смуткуе з прычыны заўчаснай сьмерці журналіста і патрыёта Васіля Мацкевіча, выказвае шчырыя спачуваньні родным і калегам нябожчыка.

Яго праца дазваляла знайсці справядлівасць у гэтым свеце, а смелыя тэксты дапамагалі мяняць жыццё да лепшага. Яго не любілі крывадушнікі і паважалі людзі сумленныя. Гэтая дапамога – даніна павагі Васілю Мацкевічу і ягонай справе.  У журналіста засталіся састарэлы бацька і 18-гадовы сын-студэнт. Сын мае патрэбу ў аперацыі, і бацька збіраў грошы на гэта. Не паспеў.

Ніжэй публікуем паведамленьне сайтапра абставіны сьмерці Васіля Мацкевіча

Мы не можам у гэта паверыць. Сёння ў 4.32 Васіль, заўсёды адказны і дысцыплінаваны, напісаў у рэдакцыйны чат, што ён у бальніцы.

Аб тым, што дрэнна сябе адчувае, паведаміў 9 красавіка. Ён перажываў, як спраўляецца рэдакцыя, прапанаваў, звярнуцца да людзей пісаць свае гісторыі. Пра сябе сказаў, быццам бы няўзнак.

Напярэдадні вечарам ён здаў рэдактару інтэрв’ю з Палескага дзяржуніверсітэта. Як аказалася, апошняе.

Былая жонка Ірына распавяла пра падзеі гэтай ночы.

— Васіль патэлефанаваў мне ў 4.33 і сказаў, што яго забірае хуткая дапамога. Ён вельмі цяжка дыхаў, ня мог гаварыць. І папрасіў: «Беражы Адама» (сына).

Па словах Ірыны, тэст Васілю зрабілі 7 ці 8 красавіка.

Ірына стала шукаць пад раніцу, куды паклалі Васіля. Патэлефанавала ў Малоткавіцкую і Брэсцкую абласную інфекцыйныя бальніцы. Нідзе яго не было. Устанавіла праз хуткую, што ён у Пінскай цэнтральнай бальніцы. «Чаму? У яго ж каронавірус». Ёй адказалі, што яна прыдумляе, у яго пнеўманія. «І яшчэ накрычалі на мяне: навошта вы распаўсюджваеце няслушную інфармацыю?».

Пра тое, што Васіль памёр у рэанімацыі, Ірыне паведаміла сястра мужа, Яўгенія.

Рэдактару сайта Святлане Гарда пацвердзілі факт смерці ў рэанімацыі. На пытанне аб прычынах смерці адказалі, што гэта ўрачэбная таямніца

Таксама рэдактару патэлефанавалі з Пінскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і пацікавіліся арганізацыяй працы ў апошні час. І хоць журналісты працавалі аддалена, сказалі, што ўсё роўна будуць праводзіць дэзінфекцыю пінскага офіса.

Таксама прадстаўнік санэпідстанцыі пракаментавала, што ў журналіста узяты тэст на каронавірус, адпраўлены ў Брэст.

Сын Васіля, 18-гадовы Адам, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змешчаны ў інфекцыйную бальніцу ў Малатковічы. Тут, па словах маці, яго вызначылі ў асобную палату.

Не стала дзіўнага чалавека, неверагодна таленавітага журналіста, які ніколі ні перад кім не поўзаў. Ён быў бясконца адданы сайту, дзе працаваў з моманту яго адкрыцця. Майстар слова, лаўрэат шматлікіх прафесійных прэмій, ён быў сціплым, простым, шчырым … Ён быў лепшым з нас … І яму было ўсяго 46 гадоў …

Са смуткам, каманда сайта

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Сакавік 2023
M T W T F S S
« Feb    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.