Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў – пра пагрозу надзвычайнага становішча: “Да пытаньня ўвядзеньня абмежавальных захадаў у сувязі з каранавірусам трэба ставіцца абачліва”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў – пра пагрозу надзвычайнага становішча: “Да пытаньня ўвядзеньня абмежавальных захадаў у сувязі з каранавірусам трэба ставіцца абачліва”

Дададзена 15.04.2020 12:07:50 | 990 праглядаў

“А калі абвесцяць надзвычайнае становічша?” Сайт UDF.by разважае – якімі могуць быць палітычныя наступствы для ўлады пры розных варыянтах развіцця сітуацыі з каранавирусам.

У панядзелак 13 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра важнасць будучага тыдня ў барацьбе з коронавирусом.

«Намбы ўтрымацца на гэтым узроўні. Я казаў, што гэты тыдзень да Вялікадня будзе паказальны для ўсёй краіны. Калі мы хоць бы ўтрымаемся на цяперашнім узроўні гэты тыдзень, значыць, мы перамаглі », – сказаў кіраўнік Беларусі.

Між тым некаторыя лічаць, што Лукашэнка рызыкуе жыццямі людзей, адмаўляючыся ўвесці абмежавальныя захады, што можа пацягнуць вялікую смяротнасць сярод насельніцтва.

Рыгор КастусёўСтаршыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў у каментары UDF.BY выказаў занепакоенасць пагрозай увядзення надзвычайнага становішча і адзначыў, што да пытання ўвядзення сур’ёзных абмежавальных мер з-за распаўсюджвання каранавіруса трэба ставіцца вельмі асцярожна.

Паводле словаў старшыні Партыі БНФ, ёсць шэраг прадпрыемстваў і ўстаноў, прыпыненне працы якіх пагражае бядой для населеных пунктаў – і іх зачыняць на карнцін нельга.

“А прыпыненне працы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пагражае тым, што Беларусь застанецца восень без ураджаю. А як можна прыпыніць фермы ці перапрацоўчыя прадпрыемствы?” – задаецца рытарычным пытаннем Рыгор Кастусёў.

Не так даўно Лукашэнка казаў, што пакуль не бачыць падставаў пераносіць прэзідэнцкія выбары. Рыгор Кастусёў распавёў, што ў Партыі БНФ вывучалі гэтую магчымасць і, згодна з заканадаўствам, існуе толькі адзін варыянт пераносу выбараў – у выпадку аб’яўлення надзвычайнага становішча

“Але што будзе, калі гэтя адбудзецца? Мяне турбуе, наколькі Лукашэнкі можа выкарыстаць сітуацыю ў сваіх мэтах, наколькі гэта дадасць паўнамоцтваў яму І сілавым структурам. На сёння ў іх і так амаль неабмежаваныя паўнамоцтвы: міліцыя можа затрымаць любогой грамадзяніна – асабліва калі ён праяўляе палітычную ці грамадзянскую актыўнасць. Наколькі могуць распаясацца чыноўнікі і сілавыя структуры? Сібіры ў нас няма, але, як я жартам кажу, ёсць Белавежская і Налібоцкія пушчы”, – з занепакоенасцю адзначыў Рыгор Кастусёў.

Паводле сайта UDF.by

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.