Партыя БНФ » «Вашынгтон пост»: Дэманстратыўным адмаўленнем каранавіруса Лукашэнка адводзіць увагу ад бяздарнасці ў кіраванні эканомікай
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Вашынгтон пост»: Дэманстратыўным адмаўленнем каранавіруса Лукашэнка адводзіць увагу ад бяздарнасці ў кіраванні эканомікай

Дададзена 23.04.2020 9:18:22 | 604 праглядаў

У той час як прэзідэнт Беларусі і афіцыйныя СМІ ўвесь час гавораць, што каранавірус не ўяўляе вялікай небяспекі, многія беларусы самі перасцерагаюцца і сыходзяць у самаізаляцыю, не чакаючы загаду зверху. Але калі пандэмія зацягнецца, «тактыка адмаўлення», прынятая ўладамі Беларусі, можа моцна ўдарыць па іх саміх

- піша піша амерыканская газэта «Вашынгтон пост».

corona-nieuwe-economie«Большасць каранавірусных мер у Беларусі застаюцца рэкамендаванымі, але не абавязковымі. Ва ўсёй краіне, уключаючы Мінск, школы, рэстараны, спартзалы застаюцца адкрытымі, людзі працягваюць ездзіць на працу», — піша амерыканскае выданне.

«Чаму ўлады Беларусі так упарта адмаўляюць пагрозу каранавіруса? Эканамічныя рэсурсы Беларусі абмежаваныя, а пры гэтым набліжаюцца прэзідэнцкія выбары — вось два чыннікі, якія тлумачаць, чаму ўлады занялі пазіцыю «ніякага каранціну».

Пры такім падыходзе ўлады не абавязаныя падтрымліваць людзей і прадпрыемствы, якія цярпяць ад крызісу — эпідэміі ж нібыта няма.

«Нягледзячы на тое, што афіцыйная рэакцыя была абмежаваная, беларускія медыкі далучыліся да сусветнага флэшмобу #ЗастаньцесяДома і заклікаюць людзей заставацца дома часцей і мінімізаваць сваю камунікацыю, — адзначае амерыканскае выданне. — Беларуская апазіцыя і лідары грамадзянскай супольнасці заклікалі да «народнага каранціну» з 23 сакавіка да 30 красавіка. Яны просяць людзей заставацца дома, не пасылаць дзяцей у школы і мінімізаваць камунікацыю ўжывую».

«У той час як афіцыйныя СМІ ўвесь час гавораць, што каранавірус не ўяўляе вялікай небяспекі, многія беларусы самі перасцерагаюцца і сыходзяць у самаізаляцыю, не чакаючы загаду зверху. Аб’ём транспартнага патоку ў Мінску, напрыклад, у буднія дні знізіўся на 37,5% з пачатку сакавіка», — звяртае ўвагу выданне.

«Акцэнтуючы ўласную сілу і здольнасць перамагчы каранавірус, Лукашэнка, здаецца, адводзіць увагу людзей ад уласнай бяздарнасці ў кіраванні эканомікай», — піша «Вашынгтон пост».

«Афіцыйна адмаўляючы небяспеку COVID-19 і ў той жа час атрымліваючы выгады ад адказу іншых краін на каранавірус — а пры гэтым беларусы трымаюць сацыяльную дыстанцыю нягледзячы на ўсе заявы Лукашэнкі — улады Беларусі змяншаюць увагу да таго, што яны няздольныя аказаць фінансавую дапамогу тым, каму яна трэба цяпер», — піша «Вашынгтон пост».

У выніку, падсумоўвае аўтарка — Таццяна Кулакевіч, выкладчыца ўніверсітэта Паўднёвай Фларыды, «калі пагроза пандэміі сама сыдзе да прэзідэнцкіх выбараў, улады змогуць казыраць тым, што іх падыход да барацьбы з пандэміяй быў правільны. Калі ж пандэмія зацягнецца, такі падыход можа ўдарыць па іх саміх, бо выкліча народныя пратэсты ў краіне і паставіць пад пагрозу адносіны Беларусі з Захадам»/

Паводле пераказу сайта “Наша Ніва

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.