Партыя БНФ » Прадстаўніца ААН звярнулася да беларусаў з заклікам: “Заставайцеся дома!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прадстаўніца ААН звярнулася да беларусаў з заклікам: “Заставайцеся дома!”

Дададзена 28.04.2020 6:10:07 | 1,013 праглядаў

Паводле афіцыйных дадзеных на 28 красавіка, у Беларусі зарэгістравана 12 208 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі сп-ня Іаана Казана-Вішнявецка выступіла з заклікам да сацыяльнай ізаляцыі і ўзмацнення захадаў фізічнага дыстанцыявання ў Беларусі.

З͟а͟с͟т͟а͟в͟а͟й͟ц͟е͟с͟я͟ ͟д͟о͟м͟а͟,͟ ͟к͟а͟б͟ ͟с͟п͟ы͟н͟і͟ц͟ь͟ ͟р͟а͟с͟п͟а͟ў͟с͟ю͟д͟ ͟C͟O͟V͟I͟D͟-͟1͟9͟.͟ ͟Г͟э͟т͟а͟ ͟д͟а͟п͟а͟м͟о͟ж͟а͟ ͟м͟е͟д͟ы͟к͟а͟м͟ ͟і͟ ͟ў͟с͟і͟м͟ ͟н͟а͟м͟ ͟с͟п͟р͟а͟в͟і͟ц͟ц͟а͟ ͟з͟ ͟к͟р͟ы͟з͟і͟с͟а͟м͟

 

Нягледзячы на ​​актыўныя намаганні ўрада і міжнародных партнёраў, у цяперашні час мы назіраем у Беларусі развіццё ўспышкі інфекцыі COVID-19, якая характарызуецца ўстойлівай і пашыранай лакальнай перадачай.

У нядзелю, 26 красавіка, Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла больш за 10 000 выпадкаў заражэння COVID-19 у Беларусі. Гэтая колькасць расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Прыгадайце, па стане на 26 сакавіка было ўсяго толькі 86 выпадкаў.

У дадатак да рашучых захадаў у адказ з боку медыка-санітарных, эпідэміялагічных структураў і ўраду, скіраваных на тэставанне, адсочванне і ізаляцыю, у спалучэнні з гераічнымі намаганнямі медыцынскіх работнікаў, цяпер настаў час для неадкладных і маштабных захадаў па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыяваньня.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўкараненне захадаў фізічнага дыстанцыяваньня і адкладанне ўсіх масавых мерапрыемстваў.

Акрамя гэтага, СААЗ рэкамендуе укараніць магчымасць дыстанцыйнай працы і дыстанцыйнага навучання ў школах, універсітэтах і іншых адукацыйных установах, а таксама прыпыніць працу прадпрыемстваў, якія не аказваюць асноўных паслуг, у тым ліку кавярняў, рэстарацыяў, гандлёвых цэнтраў. СААЗ заклікае скараціць колькасць неістотных перамяшчэнняў, асабліва для групаў высокай рызыкі і уразлівых пацыентаў, што тычыцца паездак за горад, у вёскі і на дачы.

Захады публічнай аховы здароўя ў маштабах усяго грамадства, скіраваныя на фізічнае дыстанцыяванне, могуць дапамагчы прадухіліць і запаволіць распаўсюджванне віруса. Медыцынскія ўстановы могуць выкарыстоўваць гэты час на тое, каб падрыхтаваць рэсурсы – медыцынскіх работнікаў, ложка-месцы, ізаляваныя палаты, аддзяленія рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі і сродкі абароны для падрыхтоўкі на павелічэння колькасці выпадкаў інфекцыі.

Працуючы як адзіная каманда, агенцыі ААН, фонды і праграмы сістэмы развіцця ААН у Беларусі адказваюць на запыты Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, нашых партнёраў у Беларускім Чырвоным Крыжы, а таксама іншых установаў і арганізацый, якія супрацьстаяць COVID-19 на перадавой і забяспечваюць дагляд і падтрымку найбольш уразлівых груп насельніцтва.

Для ўсіх нас карціна ясная – COVID-19, як бязлітасны забойца, атакуе краіны і людзей. Вірус можа быць смяротным, нават калі вы маладыя і моцныя. Нажаль, бывае і так, што вы не ведаеце, ці ёсць у вас вірус, але можаце быць яго носьбітам і распаўсюднікам.

Няма нічога больш каштоўнага, чым жыццё.

Няма нічога больш цяжкага, чым страціць членаў сям’і, сяброў, калегаў ці сваіх суграмадзян.

Калі ласка, заставайцеся дома, каб спыніць COVID-19. Гэта дапаможа медыкам, прадпрыемствам і супрацоўнікам экстраных службаў выконваць сваю працу і спраўляцца з крызісам.

Менск, 28 красавіка 2020 года

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Красавік 2023
M T W T F S S
« Mar    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2023 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.