Партыя БНФ » Кнігі, стрымы і шмат працы: чым беларускія палітыкі займаюцца ў рэжыме сацыяльнага дыстанцыявання падчас пандэміі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кнігі, стрымы і шмат працы: чым беларускія палітыкі займаюцца ў рэжыме сацыяльнага дыстанцыявання падчас пандэміі

Дададзена 30.04.2020 1:06:35 | 430 праглядаў

Наступствы пандэміі закранулі ўсе сферы жыцця беларускага грамадства, адбіліся яны і на дзейнасці палітыкаў. Belsat.eu даведаўся, хто з іх сядзіць дома на самаізаляцыі, чым займаюцца цэлымі днямі і як абараняюць сябе і свае сем’і ад вірусу.

Карэспандэнты Белсата распыталі 5 апазіцыйных палітыкаў пра тое, як змяніўся іхны звычайны лад жыцця. Што давялося адмяніць, а на што, наадварот, стала хапаць часу? Ці адпускаюць яны дзяцей у школу? Якія кнігі чытаюць і ці ходзяць у крамы?

Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў знаходзіцца на вёсцы, дзе працуе ў гародзе, а пасля сядае за камп’ютар.

Рыгор Кастусёў 2020 Наша Ніва«Мы ў Партыі БНФ прынялі ўсе меры перасцярогі. Ужо напрыканцы сакавіка Сойм праводзілі ў онлайне. Адмяніліся таксама ўсе сустрэчы з замежнымі партнёрамі, паездкі ў Капенгаген, Польшчу і Літву.

Яшчэ напрыканцы 2019 году мы прапісалі ў статуце Партыі БНФ магчымасць праводзіць Сойм онлайн і нават атрымалі адпаведны дазвол Мінюсту.

Апошнімі днямі я займаўся гародам на вёсцы. Я не тое, што ізаляваўся там: цяпер прыйшоў час саджаць бульбу і я рабіў бы гэта незалежна ад каронавірусу. Таксама выязджалі прыбрацца на могілкі дзядоў-прадзедаў.

Калі паехаў у райцэнтр аплаціць электраэнергію і газ, на ўваходзе ва ўстанову пабачыў абвестку, што без маскі нельга ўваходзіць, і я яе апрануў. А па вуліцы проста хаджу без маскі.

Рукі стараюся мыць часта, тым больш што я з унукамі сустракаюся. Пра дзяцей мы клапоцімся ў першую чаргу. Старэйшых унукаў бацькі ў школу не пускаюць. А напаўненне ў школе цяпер вельмі нізкае, там літаральна адзінкі ў класах.

Цяпер складана вызначыць – праца ў цябе ці не. Пад’ём а 7-ай ранку, кладземся а 12-ай. Фактычна, увесь дзень на нагах! Папрацаваў на гародзе – сядаю за камп’ютар.

Калі выпадае час – што мне ў рукі трапіла, то і чытаю. Не зацыкліваюся на нечым адным. Вось цяпер у мяне ў руках працоўны сшытак назіральніка на выбарах 2012 году. У рамках падрыхтоўкі да назірання на сёлетніх выбарах пераглядаю свае архівы.

Паводле тэлеканалу Белсат

 

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.