Партыя БНФ » Заява Рады БНР з нагоды 75-годзьдзя ад заканчэньня другое сусьветнае вайны ў Эўропе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Рады БНР з нагоды 75-годзьдзя ад заканчэньня другое сусьветнае вайны ў Эўропе

Дададзена 08.05.2020 10:05:27 | 586 праглядаў

ЗАЯВА РАДЫ БНР З НАГОДЫ 75-ГОДЗЬДЗЯ АД ЗАКАНЧЭНЬНЯ ДРУГОЕ СУСЬВЕТНАЕ ВАЙНЫ Ў ЭЎРОПЕ

Kapitulation-reims75 гадоў таму, у ноч з 8 на 9 траўня 1945 г. уступіў у сілу Акт аб капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны, і ў Эўропе афіцыйна скончылася Другая сусьветная вайна.

У сваёй заяве да 70-х угодкаў заканчэньня вайны Рада БНР адзначыла наступнае:

“У вайне загінула больш за чвэрць жыхароў Беларусі. Гэтая лічба ўключае загінулых з усіх бакоў фронту, а таксама ўсіх загінулых цывільных жыхароў. Істотную частку ахвяраў (да 800 тысяч) склалі беларускія габрэі, якіх нямецкія нацысты мэтанакіравана вынішчалі.

Вайна пачалася для Беларусі ў верасьні 1939 году, калі нацыстоўская Нямеччына і сталінскі СССР пасьля падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа ўдвох напалі на Польшчу, і на ўсіх этапах суправаджалася масавым тэрорам супраць мірнага насельніцтва, учыненага ўсімі бакамі канфлікту.

Перамога над нацыянал-сацыялістычнай Нямеччынай, важны ўнёсак у якую зрабілі беларусы, выратавала мільёны людзей ад прамой пагрозы фізычнага вынішчэньня. На жаль, у выніку вайны Беларусь не атрымала свабоды, але на амаль 50 гадоў засталася пад савецкай акупацыяй, якая суправаджалася русіфікацыяй і рэпрэсіямі супраць іншадумцаў, у тым ліку супраць прыхільнікаў дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Чалавецтва павінна шанаваць памяць ахвяраў Другой Сусьветнай Вайны і зрабіць усё, каб такая вайна ніколі больш не паўтарылася.”

8 траўня 2020 года

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.