Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Абвяшчэньне выбараў БНФ разглядае у кантэксце пандэміі COVID19″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Абвяшчэньне выбараў БНФ разглядае у кантэксце пандэміі COVID19″

Дададзена 08.05.2020 4:08:04 | 308 праглядаў

Адказваючы на пытаньні журналістаў інфармацыйнай агенцыі БелаПАН што да прызначэньня ўладамі выбараў прэзыдэнта на 9 жніўня, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што партыя разглядае праблему выбарчай кампаніі ў кантэксце каранавіруснай пандэміі.

Белапан - Рыгор Кастусёў 3«Партыю БНФ у першую чаргу хвалюе сітуацыя з каранавірусам, – падкрэсліў Кастусёў. – Мы звяртаем увагу уладаў на тое, што, напрыклад, палякі нават пры значна меншых паказчыках па коронавирусу сярод насельніцтва прынялі рашэнне аб пераносе выбараў. Для нас асноўнай і больш важнае пытанне – здароўе людзей, на гэта будуць накіраваны нашы планы і намаганні ў першую чаргу. Ужо цяпер многія нашы актывісты дапамагаюць дактарам, збіраюць сродкі ў Гродне, Мінску, іншых рэгіёнах» – сказаў Рыгор Кастусёў.

Старшыня БНФ паведаміў, што ў бліжэйшыя дні адбудзецца адмысловы Сойм Партыі БНФ, на якім будзе абвешчаная пазыцыя партыі што да прызначэньня ўладамі выбараў ва ўмовах пандэміі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.