Фелікс Шкірманкоў: “Вайна – шматаблічная: і народная, і крывавая, і высакародная”Дададзена 09.05.2020 3:54:05 | 808 праглядаў У дні адзначэньня 75-годзьдзя заканчэньня другой сусьветнай вайны ў Эўропе газэта “Народная воля” публікуе гутарку з вэтэранам вайны і адным з найстарэйшых сябраў Партыі БНФ Фэліксам Шкірманковым.
– Фелікс Уладзіміравіч, скажыце: што такое вайна? З кожным годам яна ўсё далей і далей, і мы, маладыя, можам зараз бачыць яе толькі ў кіно, прачытаць аб ёй у кнігах. На вашу думку, хто з пісьменнікаў і кінематаграфістаў змог найбольш праўдзіва яе паказаць? Што трэба ведаць аб ёй сучаснаму пакаленню? – Вайна – трагедыя мільёнаў людзей. Яна шматаблічная – і народная, і крывавая, і высакародная. На маю думку, праўдзіва яе паказалі Васіль Быкаў, Канстанцін Сіманаў. Задача сучаснага пакалення – больш не дапусціць ніякіх войнаў. – Колькі год вам было, калі вы сталі малодшым лейтэнантам, камандзірам інжынерна-сапёрнага ўзвода інжынернай разведкі? – Васямнаццаць. – Чым прыходзілася займацца падчас ваенных аперацый, дзе яны праходзілі? – «Я на фронте сапёром был» – аб гэтым у мяне ёсць верш. Аперацыі праходзілі на тэрыторыях Польшчы, Чэхаславакіі, у Закарпацці. – Што адчуваеш, калі зразумеў, што паранены? – У мяне ўсе раненні кулявыя. У той момант, калі цябе напаткала куля, адчуваеш моцны ўдар і за ім пульсуючы боль… Поўны тэкст гутаркі Сяргея Няроўнага з Феліксам Шкірманковым чытайце ў газеце «Народная Воля» за 8 траўня. |
|
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.
|