Партыя БНФ » Зьміцер Касьпяровіч распавядае пра кампанію дапамогі медыкам #ByCovid19
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьміцер Касьпяровіч распавядае пра кампанію дапамогі медыкам #ByCovid19

Дададзена 12.05.2020 12:50:45 | 587 праглядаў

Сапраўдныя героі нашага часу – медыкі. Гэта яны ратуюць нашыя жыцці і жыцці нашых блізкіх. Каб палегчыць ім змаганне з каранавірусам, паўстала ініцыятыва «ByCovid19».

Зьміцер Касьпяровіч БНФ covid19Рэспіратары – адзін з расходных матэрыялаў для медыкаў, і попыт на іх вельмі цяжка задаволіць. Тым больш, што грувасткая дзяржаўная машына не паспявае дастаўляць усё неабходнае ў больніцы.

Таму неабыякавыя беларусы арганізавалі валанцёрскую ініцыятыву «ByCovid19», каб рознымі спосабамі дапамагчы медыкам. Як усё працуе, распавядае на тэлеканале Белсат у праграме Мова Нанова валанцёр кампаніі дапамогі, старшыня Менскай гарадской арганізацыі БНФ Зміцер Каспяровіч.

Зміцер Каспяровіч расказвае пра кожны этап працы ініцыятывы «ByCovid19» і пра тое, што можа зрабіць любы беларус, каб дапамагчы медыкам. Таксама ён ладзець экскурсію па складзе кампаніі, які размясціўся ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

У граматычнай частцы праграмы размова вядзецца пра ўтварэнне і ўжыванне зборных назоўнікаў.

Відэазапіс праграмы глядзіце тут.

Вядоўцы праграмы – Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4») ці онлайн

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.