Партыя БНФ » Севярынец і Янукевіч сумняюцца ў матывацыі Цапкалы, які абвесьціў пра намер вылучацца на прэзыдэнта
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Севярынец і Янукевіч сумняюцца ў матывацыі Цапкалы, які абвесьціў пра намер вылучацца на прэзыдэнта

Дададзена 13.05.2020 12:34:30 | 328 праглядаў

Паспрабаваць свае сілы ў змаганні за прэзідэнцкае крэсла вырашыў заснавальнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала.

Аляксей Янукевіч і Павал СевярынецГэта не новая фігура на палітычнай арэне Беларусі, якая выклікае больш пытанняў, чым адказаў, – адзінагалосна лічаць  і намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, і сустаршыня партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец:

Ягоная рыторыка, канешне, гучыць цікава і даволі адэкватна, аднак, насамрэч, не да канца зразумелая матывацыя, ці гэта сапраўды шчырае жаданне чалавека, які не да канца разумее, што адбываецца ў беларускай палітыцы, спрабаваць нешта змяніць, ці то спойлер адміністрацыі, ці то можа нейкі пробны шар з боку Крамля. Усе тры варыянты магчымыя. Рыхтуецца чарговы выбарчы фарс – ніякія рэкамендацыі АБСЭ і айчынных назіральнікаў датычна зьмяненьня ўмоваў выбараў не былі выкананыя – сказаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

- Найбольш верагодна, што гэта спойлер-кандыдат для  Лукашэнкі, задача якога зацягнуць частку дэмакратаў на выбарчыя ўчасткі каб надаць легітымнасьць працэсу. Гэта найбольш верагодны варыянт. Альбо ён можа быць шылам для Лукашэнкі з боку Крамля, каб панэрваваць Лукашэнку – сказаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Абодва палітыкі ўпэўнены, што будуць зарэгістраваны і дапушчаны да выбарчага спектакля толькі падтанцоўшчыкі Лукашэнкі. Таму для перамен найлепшае – удзел не ў выбарах, а ў страйку.

Цалкам матэрыял слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.